21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы магчыма толькi па прынцыпах раўнапраўя»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Цiкавасць да Беларусi ва ўсiх рэгiёнах Расiйскай Федэрацыi стабiльна высокая, аднак поўнай i праўдзiвай iнфармацыi аб нашай краiне там пакуль не стае. Гэта яшчэ раз прадэманстравала прэс-канферэнцыя Прэзiдэнта Беларусi расiйскiм сродкам масавай iнфармацыi, якой завяршыўся традыцыйны, чацвёрты па лiку, прэс-тур прадстаўнiкоў расiйскiх мас-медыя па нашай краiне. Сёлета Беларусь наведалi 83 расiйскiя журналiсты з 48 рэгiёнаў Расii, якiя прадстаўляюць 10 тэлеканалаў, 52 газеты, 6 часопiсаў, 3 радыёстанцыi i 2 iнфармагенцтвы.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, «у Беларусi людзi добра ведаюць, як жыве братняя Расiя». Усе вядучыя расiйскiя тэлеканалы, газеты, Iнтэрнэт-выданнi без абмежаванняў iнфармуюць нас аб гэтым. Тая ж абмежаваная iнфармацыя пра нашу краiну, якая крайне нерэгулярна даходзiць да простага расiянiна, часам бывае скажонай. Нярэдка гэта робiцца наўмысна з падачы так званай беларускай апазiцыi i iх замежных спонсараў. «Ды i ў самой Расii ёсць сiлы, якiм Лукашэнка i цяперашняя неразграбленая i ачышчаная ад крымiналу Беларусь не зусiм даспадобы», — адзначыў беларускi лiдар. Таму прыезд да нас вялiкай групы расiйскiх журналiстаў хоць бы раз за год Прэзiдэнт лiчыць карысным для нашых народаў.

Адказваючы на пытаннi прадстаўнiкоў расiйскiх рэгiянальных СМI, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь будуе дзяржаву для народа, моцную i квiтнеючую. З моманту развалу былога Саюза прайшло крыху больш за 10 гадоў, а ў свеце ўжо загаварылi пра беларускую мадэль развiцця, «беларускi цуд». Разам з тым, паводле слоў Прэзiдэнта, «мы далёкiя ад таго, каб сiтуацыю iдэалiзаваць: праблемы ёсць, i немалыя. Мы адкрыта гаворым пра iх, а галоўнае — вырашаем».

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, «дасягнутыя Беларуссю поспехi — гэта ў многiм заслуга i тых дзяржаў, з якiмi мы актыўна вядзём гандаль, з якiмi ўстаноўлены дыпламатычныя адносiны». Перш за ўсё гэта датычыцца Расii. Сёння Беларусь займае лiдзiруючыя пазiцыi па тавараабароту з гэтай дзяржавай.

Гасцей цiкавiла, чаму апошнiм часам адбываецца пэўнае тармажэнне ў справе пабудовы Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь са свайго боку робiць усё магчымае. Аднак кiраўнiцтва Расii прапануе вынесцi на рэферэндум Канстытуцыйны акт, якi будзе слабейшы за ўжо iснуючы Дагавор. Пазiцыя беларускага лiдара ў гэтым пытаннi нязменная: ён супраць аслаблення Канстытуцыйнага акта. Беларусь лiчыць прымальным яго прыняцце па аналагу СССР. У той жа час кiраўнiцтва Расii прапануе будаваць саюзную Канстытуцыю па аналагу Еўрасаюза. «Навошта пачынаць з нуля, калi беларусы i расiяне раней жылi разам у адной краiне», — заўважыў Прэзiдэнт. На яго думку, пры прыняццi Канстытуцыйнага акта неабходна выкарыстаць самы лепшы i прымальны для дзвюх краiн вопыт Савецкага Саюза. У той жа час размова аб будаўнiцтве СССР не iдзе». Такi саюз не будзе ўзноўлены нiколi. Пакуль дзве краiны настроены на цеснае адзiнства», — сказаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Саюз з Расiяй з’яўляецца прыярытэтам палiтыкi Беларусi. Прэзiдэнт нагадаў, што рашэнне аб стварэннi Саюза Беларусi i Расii было прынята на рэферэндуме. «Я тады паабяцаў народу, што мы не адыдзем ад Расii: гэта нашы людзi», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Апошнiм часам у шэрагу расiйскiх i недзяржаўных беларусiх СМI ўзнiмаецца шмат шуму вакол так званага «газавага пытання». Гасцей цiкавiла, як жа ўсё на самай справе. Як адзначыў беларускi Прэзiдэнт, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, паспяховае эканамiчнае развiццё Беларусi не залежыць цалкам ад асаблiвых цэн на энерганосьбiты, устаноўленых Расiяй.

«Мы дамаўлялiся, што Расiя iдзе нам на ўступкi па энерганосьбiтах, мы, у сваю чаргу, робiм уступкi па такiх напрамках, як транзiт i абаронныя аб’екты», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзiдэнта, праз Беларусь транзiтам праходзiць амаль 100 мiльёнаў тон расiйскiх грузаў. Павышэнне транзiтных збораў можа лёгка нівелiраваць рознiцу памiж дзеючымi i мяркуемымi цэнамi на газ.

Беларусь не мае намеру прадаваць ААТ «Белтрансгаз» па балансаваму кошту. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, цана прадпрыемства з улiкам яго важнасцi i значэння для эканомiкi i сацыяльнага развiцця нашай дзяржавы складае 5 млрд долараў. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Беларусь не патрабуе ад Расii «заўтра» заплацiць адразу 50 працэнтаў кошту актываў. Гэту суму можна рэструктурызаваць, можна разлiчыцца газам.

Паводле слоў беларускага лiдара, расiйская элiта шукае прычыны, каб звалiць на Беларусь тармажэнне ў будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы, i папракае нашу краiну «ў гульнi з цэнамi на газ». Гаворачы аб важнасцi супрацоўнiцтва Беларусi i Расii ў эканамiчнай сферы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краiна закупляе ў РФ не толькi энерганосьбiты i сыравiну — камплектуючыя для МТЗ, БелАЗа, МАЗа набываюцца на расiйскiх прадпрыемствах, дзе працуюць каля 10 мiльёнаў расiян. «Павысiце цану на газ, i адразу 10 мiльёнаў чалавек застануцца беспрацоўнымi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Вам гэта патрэбна? Не».

Адказваючы на пытанне аб нядаўнiм самiце Руху недалучэння, кiраўнiк нашай дзяржавы адзначыў, што ўдзел Беларусi ў РН дае краiне значныя эканамiчныя i палiтычныя перавагi.

Ён паведамiў, што асноўныя прапановы Беларусi на самiце ў Гаване зводзiлiся да таго, што прыйшоў час падводзiць эканамiчную аснову пад палiтычныя адносiны.

Кiраўнiк дзяржавы асобна адзначыў, што ўсе прапановы беларускага боку i палiтычнага, i эканамiчнага характару ўвайшлi ў падагульняючую дэкларацыю самiту i былi падтрыманы ўсiмi дзяржавамi — членамi Руху.

Беларусь нiколi не стане часткай Расii, заявiў Прэзiдэнт Беларусi.

«Часта з расiйскага боку гучаць прапановы — стаць яе часткай. На што я катэгарычна, без дыпламатыi заяўляю — не. Мы не пойдзем на тое, каб страцiць дзяржаўнасць i ўвайсцi ў склад Расii, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Мы нiколi не пойдзем на тое, каб зрабiць Беларусь акругай або губерняй».

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы магчыма толькi па прынцыпах раўнапраўя. Ён заклiкаў Расiю цывiлiзавана будаваць адносiны i выконваць саюзныя дамоўленасцi.

Сяргей ПРОТАС.

(Заканчэнне ў наступным нумары.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкавасць да Беларусi ва ўсiх рэгiёнах Расiйскай Федэрацыi стабiльна высокая, аднак поўнай i праўдзiвай iнфармацыi аб нашай краiне там пакуль не стае.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика