21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт павiншаваў калектыў Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» у сувязi з 35-годдзем з дня адкрыцця комплексу i 50-годдзем музея абароны Брэсцкай крэпасцi.

«На шматпакутнай брэсцкай зямлi ўвасоблены ў гранiт i бронзу мужнасць i стойкасць нашага народа. Няхай i далей мемарыял будзе бачным пацвярджэннем свяшчэннай памяцi патомкаў аб абаронцах крэпасцi, праяўленнем глыбокай удзячнасцi тым, хто цаной свайго жыцця адстаяў свабоду i незалежнасць Радзiмы», — гаворыцца ў вiншаваннi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

ТУТ УСЯ ЗЯМЛЯ — МУЗЕЙ

У 1956 годзе, калi значная частка крэпасцi яшчэ ляжала ў руiнах, у адной з казармаў, напалову адноўленай, адкрыўся музей. Узначалiў установу кадравы ваенны, франтавiк Аркадзь Крупенiкаў. Ён разам з паплечнiкамi пры падтрымцы маскоўскага пiсьменнiка Сяргея Смiрнова ствараў уласна музей. Падзвiжнiкi пошукавай справы, такiя, як Таццяна Ходцава, пiсалi i апрацоўвалi горы пiсьмаў, сведчаннi подзвiгу збiралi па крупiнцы. Гэта цяпер на падмогу супрацоўнiкам прыйшлi камп’ютары, а тады ўсё рабiлася ўручную. Адна толькi перапiска з абаронцамi крэпасцi, iх аднапалчанамi, роднымi i блiзкiмi вымяралася лiтаральна мяхамi. За паўстагоддзя зроблена вельмi многа, у экспазiцыi i сховiшчах налiчваецца 80 тысяч экспанатаў. Але кожная новая знаходка нараджае i новыя пытаннi, на якiя старанна i цярплiва шукаюць адказы навуковыя супрацоўнiкi. Пад плiтамi мемарыяла пахаваны астанкi 962 чалавек, увекавечаны iмёны толькi 271, астатнiя пакуль што невядомыя. I чым больш праходзiць гадоў, тым цяжэйшымi становяцца пошукi.

Апошнiм часам навуковыя супрацоўнiкi музея шмат увагi ўдзяляюць гiсторыi крэпасцi. Дарэчы, камень у аснову Цытадэлi быў закладзены 1 чэрвеня 1836 года, роўна 170 гадоў таму. I не так даўно высветлiлася, што першы камендант Брэст-Лiтоўскай крэпасцi генерал-лейтэнант Аляксей Ляховiч пахаваны ў Брэсце на Трышынскiх могiлках. На тэрыторыi крэпасцi адкрыта старажытнае пасяленне продкаў, якое стала неўзабаве мемарыяльным музеем «Бярэсце». I зусiм нядаўна, некалькi тыдняў таму, акадэмiк Пётр Лысенка зрабiў проста сенсацыйнае адкрыццё — непадалёк ад гарнiзоннай царквы археолаг раскапаў печ другой паловы Х стагоддзя. Знаходка адразу ж перавярнула нашы ўяўленнi пра ўзрост старажытнага Бярэсця. Згодна з першым летапiсным упамiнаннем, Брэст адзначыць 1000-годдзе праз 13 гадоў. Але знаходка сведчыць аб тым, што наш горад значна старэйшы. Асаблiва праўдзiвымi падаюцца словы паэта, што тут уся зямля — музей.

А вось мемарыяльны комплекс, адкрыты ў вераснi 1971 года, зрабiў наш горад сапраўды знакамiтым. Крэпасць наведалi за 35 гадоў больш за 20 мiльёнаў людзей з розных краiн свету. Госцi часта памыляюцца i называюць Брэст горадам-героем. Ды такую памылку лёгка дараваць. Горад — заходнiя вароты Беларусi, а ў недалёкiм мiнулым усёй вялiкай краiны, трывала асацыiруецца ў свядомасцi людзей з крэпасцю. Героем.

Святлана ЯСКЕВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» у сувязi з 35-годдзем з дня а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика