21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi: «СНД павiнна садзейнiчаць умацаванню пазiцый краiн — удзельнiц у сусветнай супо

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь i ў далейшым будзе выступаць за развiццё iнтэграцыйных працэсаў у рамках Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым заявiў 28 верасня прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiкамi дэлегацый, якiя ўдзельнiчаюць у VII пасяджэннi Нарады кiраўнiкоў органаў бяспекi i разведвальных службаў краiн СНД.

«Садружнасць Незалежных Дзяржаў свой iнтэграцыйны патэнцыял не вычарпала. СНД можа i павiнна садзейнiчаць зблiжэнню i ўсебаковаму супрацоўнiцтву нашых краiн, умацаванню iх пазiцый у сусветнай супольнасцi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў беларускi лiдар, у народаў дзяржаў СНД — цесныя гiстарычныя, эканамiчныя i культурныя сувязi, i ўсе спробы iх разарваць заведама асуджаны на няўдачу.

У гэтым годзе ў Беларусi праводзiцца шэраг важных форумаў мiжнародных арганiзацый, якiя дзейнiчаюць на постсавецкай прасторы. «Менавiта ў ходзе мiнскiх самiтаў СНД, ЕўрАзЭС i АДКБ атрымлiваюць новыя iмпульсы для свайго развiцця», — сказаў прэзiдэнт Беларусi.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, маючая адбыцца сустрэча кiраўнiкоў дзяржаў СНД у Мiнску, на якой плануецца абмеркаваць пытаннi рэфармавання органаў i структур Садружнасцi, шляхi павышэння эфектыўнасцi iх работы, будзе лёсавызначальная. Чарговы раз будуць прадстаўлены шматлiкiя прапановы па рэфармаванню СНД. Пры гэтым прэзiдэнт выказаў заклапочанасць, што многiя з iх «накiраваны на ўразанне ўжо ўрэзанага СНД».

«Беларусь займае адназначную пазiцыю: не сячы з-за пляча. СНД, i ўвогуле Саветы кiраўнiкоў дзяржаў i ўрадаў, для мяне як прэзiдэнта i для Беларусi вельмi важныя тым, што пад гэтым «парасонам» маюць i юрыдычную, i фактычную магчымасць збiрацца кiраўнiкi ведамстваў. Гэта вельмi каштоўна», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Пры гэтым ён дадаў, што нярэдка пытаннi лягчэй вырашаць менавiта на ўзроўнi экспертаў. «Таму нам вельмi важна захаваць Садружнасць, гэту нараду кiраўнiкоў дзяржаў, для таго, каб мы маглi даць магчымасць спецыялiстам працаваць, сустракацца i прымаць адпаведныя рашэннi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер, адзначыў ён, галiновыя саветы паспяхова дзейнiчаюць у многiх галiнах, i гэтыя органы сапраўды запатрабаваны.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ва ўмовах дынамiчнага змянення характару пагроз мiжнароднай бяспецы пытанне аб аб’яднаннi намаганняў спецслужбаў СНД па самаму шырокаму спектру праблем стаiць як нiколi востра.

Процiдзеяннне мiжнароднаму тэрарызму, рэлiгiйнаму экстрэмiзму i транснацыянальнай злачыннасцi, барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў, зброi, радыеактыўных i выбуховых рэчываў — вось толькi няпоўны пералiк задач парадку дня. У сувязi з гэтым прэзiдэнт асаблiва адзначыў важнасць захавання адзiнства спецслужбаў СНД, зразумела, з улiкам нацыянальных iнтарэсаў.

Кiраўнiк дзяржавы таксама выказаўся за стварэнне ў маштабах СНД своеасаблiвай адзiнай прасторы для дзейнасцi праваахоўных органаў i спецслужбаў. Такi падыход прадугледжвае сумесную рэакцыю спецслужбаў на любую пагрозу, якая ўзнiкае. «Гэта датычыцца сiнхранiзацыi прававых, iнфармацыйных, аператыўных, тэхнiчных i iншых механiзмаў iх работы», — удакладнiў прэзiдэнт. Тады злачынца, якi перасякае гранiцу СНД дзе-небудзь у Таджыкiстане, непазбежна трапiць у поле зроку спецорганаў усёй Садружнасцi — ад Уладзiвастока да Брэста. Такая схема патрабуе дамiнавання калектыўных iнтарэсаў.

На думку прэзiдэнта, у цяперашнiх умовах таксама важна, каб органы бяспекi i разведвальных службаў СНД шукалi i гiбка, аператыўна ўкаранялi новыя формы работы для актывiзацыi далейшага супрацоўнiцтва. Да гэтага прымушае сучаснае становiшча, калi нi геаграфiчная аддаленасць, нi рэлiгiйныя i iдэалагiчныя адрозненнi не з’яўляюцца перашкодай, калi размова iдзе аб саюзнiцтве ў забеспячэннi калектыўнай бяспекi.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблiвую ўвагу на трансфармацыю пералiку выклiкаў i пагроз мiжнароднай бяспецы. «Свет iмклiва мяняецца, прымушаючы рашуча ламаць стэрэатыпы работы, якiя дзесяцiгоддзямi складвалiся ў гэтай сферы», — дадаў ён.

Прэзiдэнт адзначыў, што сёння супрацоўнiцтва органаў бяспекi i разведвальных службаў Садружнасцi рэалiзуецца ў шматбаковым фармаце. Аднак больш iнтэнсiўным з’яўляецца двухбаковае ўзаемадзеянне. «Неабходнасць такога супрацоўнiцтва ўсё больш i больш узмацняецца», — лiчыць беларускi лiдар. У якасцi прыкладу паспяховага двухбаковага супрацоўнiцтва прэзiдэнт прывёў сумесную дзейнасць беларускiх i расiйскiх спецслужбаў.

«Адна з характэрных асаблiвасцяў сучасных пагроз — iх перанос у iнфармацыйную прастору», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Процiдзейнiчаць гэтаму, на думку беларускага боку, неабходна калектыўна.

«Прагноз развiцця мiжнароднага становiшча гаворыць аб тым, што iнфармацыйная агрэсiя як эфектыўная форма дэструктыўнага ўздзеяння звонку будзе пашырацца. Асноўная мэта, на якую накiравана iнфармацыйная зброя — свядомасць народаў», — падкрэслiў ён.

«Сёння аб’ектыўна можна канстатаваць, што вайна за розумы людзей фактычна ўжо вядзецца. У арсенале новых «крыжакоў» падмена духоўных i маральных каштоўнасцяў, «сцiранне» гiстарычнай памяцi народа, насаджэнне мiжэтнiчнай i мiжканфесiянальнай варожасцi. Такая вайна мае канкрэтную стратэгiчную мэту ў выглядзе прымусовага змянення палiтычнай i эканамiчнай сiстэмы дзяржаў, якiя ажыццяўляюць незалежны курс развiцця, — заявiў прэзiдэнт Беларусi. — Таму калектыўна процiстаяць гэтай экспансii — значыць рэальна ўмацоўваць узровень бяспекi нашых краiн i Садружнасцi ў цэлым».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнiя падзеi ў свеце цалкам пацвердзiлi тэзiс аб тым, што iнфармацыя сёння — стратэгiчны фактар. Менавiта праз гэта асяроддзе ў постiндустрыяльнай супольнасцi ажыццяўляецца разбурэнне асноў нацыянальнай бяспекi дзяржаў. «Прыкладаў таго дастаткова — гэта Балканы, Блiзкi Усход, рэгiён Персiдскага залiва — гарачыя пункты, дзе эскалацыя напружанасцi пачыналася з iнфармацыйнай iнтэрвенцыi», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

У сувязi з гэтым прэзiдэнт Беларусi выказаў перакананасць, што фармiраванне адзiнага разумення сусветных працэсаў, якiя адбываюцца ў iнфармацыйнай сферы i закранаюць жыццёва важныя iнтарэсы СНД — адна з ключавых задач органаў бяспекi i разведвальных службаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэслiў: кiраўнiцтва краiн СНД чакае ад разведак дакладнай i аб’ектыўнай карцiны сiтуацыi, што складваецца па перыметры Садружнасцi. «Незалежна ад рэгiёна любая выяўленая негатыўная тэндэнцыя або пагроза калектыўнай бяспецы павiнна аўтаматычна станавiцца прадметам пiльнай увагi. Адсочванне такiх працэсаў з прагназаваннем iх уплыву на стан рэгiянальнай бяспекi — адна з галоўных задач разведвальнай супольнасцi СНД», — лiчыць беларускi лiдар.

Ён таксама паведамiў, што з улiкам мiжнароднага становiшча Беларусь мае намер узмацнiць Камiтэт дзяржбяспекi.

Аляксандр Лукашэнка перакананы: без магутных спецслужбаў сёння немагчыма забяспечыць бяспеку любой дзяржавы, нават ядзернай. «У гэтым сутнасць майго разумення ролi i значэння разведвальных службаў любой дзяржавы», — сказаў прэзiдэнт.

Старшыня Савета кiраўнiкоў органаў бяспекi i разведвальных службаў дзяржаў — удзельнiц СНД, дырэктар Службы знешняй разведкi (СЗР) Расii Сяргей Лебедзеў у сваю чаргу падкрэслiў, што паасобку сёння немагчыма пераадолець тэрарызм, наркабiзнэс i арганiзаваную злачыннасць: усе гэтыя пагрозы маюць мiжнародны характар.

Народы дзяржаў Садружнасцi жывуць на адной геаграфiчнай прасторы, iх звязваюць адзiная гiсторыя, культурныя, палiтычныя, ваенныя кантакты, i, вядома, узаемадзеянне спецслужбаў. Аднак iснуе фактар, якi выклiкае неабходнасць больш дэталёвага ўзаемадзеяння — гэта глабальны характар пагроз краiнам СНД. «Гэта ўсведамляем i мы, i калегi на Захадзе», — сказаў Сяргей Лебедзеў, дадаўшы, што спецслужбы краiн Садружнасцi наладжваюць кантакты з калегамi з усяго свету.

Сяргей Лебедзеў адзначыў высокi ўзровень узаемадзеяння i цеснае супрацоўнiцтва з беларускiмi калегамi ў сферы бяспекi. Ён звярнуў увагу на той факт, што сёння вельмi вострая пагроза ў iнфармацыйнай сферы. У сувязi з гэтым важнейшая задача органаў бяспекi i знешняй разведкi краiн СНД — дзейнiчаць кансалiдавана, актыўна нарошчваючы ўзаемны абмен iнфармацыяй.

Паводле ацэнкi ўдзельнiкаў сустрэчы, ужо ёсць нямала паспяховых прыкладаў сумесных дзеянняў спецслужбаў краiн СНД па процiдзеянню знешнiм пагрозам.

Асаблiва было адзначана, што многiя высокапастаўленыя чыноўнiкi i афiцэры органаў бяспекi, а таксама знешнiх разведак краiн СНД у свой час вучылiся ў Мiнску.

Намеснiк старшынi Камiтэта нацыянальнай бяспекi Казахстана Максут Нурыманаў канстатаваў, што супрацоўнiцтва казахстанскiх i беларускiх спецслужбаў актыўна развiваецца, па ўсiх пытаннях ёсць поўнае ўзаемаразуменне. «Мы хочам захаваць наша супрацоўнiцтва i развiваць яго па новых напрамках», — дадаў ён.

З 2007 года Савет кiраўнiкоў органаў бяспекi i разведвальных службаў дзяржаў — удзельнiц СНД узначалiць Беларусь. У сувязi з гэтым беларускi прэзiдэнт зноў пацвердзiў: наша рэспублiка гатова да цесных кантактаў у сферы бяспекi з любой з дзяржаў Садружнасцi на карысць агульных iнтарэсаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i ў далейшым будзе выступаць за развiццё iнтэграцыйных працэсаў у рамках Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым заявiў 28 верасня прэзiдэнт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика