Патаемны козыр «Мiс Беларусь»
Iрына ПРЫМАК
Прыгожае жыццё Дазванiцца да «Мiс Беларусь-2006» Кацярыны Лiтвiнавай аказалася цяжкай справай, бо з рэпетыцый яна вяртаецца позна ноччу i валiцца з ног. Выручыла дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосцi Вольга Сярожнiкава, якая i расказала аб падрабязнасцях.Каця жыве ў пакоi з «Мiс Казахстан», усiх дзяўчат (iх каля ста) раздзялiлi па геаграфiчнаму прынцыпу на групы для таго, каб было зручней. Магiляўчанка — сярод удзельнiц з паўночнай Еўропы. Арганiзатары прадаставiлi кожнай мiс права голасу ў выбары сваёй прычоскi. Наша Каця адразу патэлефанавала Вользе Сярожнiкавай. Вырашылi разам, што валасы лепш накруцiць i падняць, а не выцягваць i распрамляць. — Асаблiвасцю сёлетняй «Мiс свету» стала тое, што гаспадыня — Польшча, а не Кiтай, дзе некалькi разоў выбiралi прыгажуню свету, — распавядае Вольга Сярожнiкава. — Акрамя таго, для дзяўчат упершыню наладзiлi падарожжа па ўсёй краiне. Конкурс стандартны: выбiраюць 15 мiс, з якiх толькi 5 будуць прэтэндаваць на перамогу, а выйграюць у вынiку дзве. На жаль, наша «Мiс Беларусь» не перамагла ў папярэднiх мiнi-конкурсах, а значыць, не выйшла ў фiнал аўтаматычна, затое ў нас ёсць свой козыр — арыгiнальная суперсукенка. Праўда, яна не была гатовая ў тэрмiн, i таму давялося перадаваць яе праз МЗС, сцюардэс, амбасаду Беларусi ў Польшчы. Карацей, дастаўка была забяспечана. Дарэчы, мы пайшлi на вельмi смелы крок, бо сукенка — кароткая спераду, што сустракаецца рэдка, але гэта прадэманструе доўгiя ногi нашай удзельнiцы. Сукенка вельмi прыгожая — са шлейфам, бiсерам, колеру кавы з малаком. Да яе вельмi падыходзяць залатыя басаножкi. Вольга Сярожнiкава, як i мы, верыць у Кацю i, канешне, будзе галасаваць за яе на сайце конкурсу i ў час трансляцыi. Падтрымаць беларуску можа кожны, бо гэта не «Еўрабачанне», дзе аддаць голас свайму земляку нельга. Акрамя таго, дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосцi запрашае ўсiх «хварэць» не толькi за Кацю Лiтвiнаву на «Мiс свету», але i за Насцю Дзьякаву ў наступным месяцы на конкурсе «Мiс Еўропа-Junior» у Празе. «Наша краiна ўдзельнiчае ў iм упершыню, — паведамiла Вольга. — Магчыма, «Мiс Еўропа-юнiёр» стане для мiнскай дзесяцiкласнiцы першым поспехам i ў будучым Насця прадставiць Беларусь на «Мiс свету». Пакуль жа яна вядомая як мадэль, здымалася на вокладку беларускiх часопiсаў «Алеся» i «Рыо».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дазванiцца да «Мiс Беларусь-2006» Кацярыны Лiтвiнавай аказалася цяжкай справай, бо з рэпетыцый яна вяртаецца позна ноччу i валiцца з ног
|
|