21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Львам рэкамендуецца добра працаваць, а Дзевам — спачатку думаць, а потым дзейнiчаць...

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Тыдзень звязаны з удалымi паездкамi, асаблiва ў панядзелак i нядзелю, — прычым ад самых кароткiх да далёкiх. На працы праявiце прадбачлiвасць: няхай пра вашы поспехi пакуль не ведаюць саслужыўцы. Iх дасведчанасць у гэтым пытаннi можа стварыць пэўную праблему ў адносiнах. Верагодны непрадбачаныя змяненнi ў планах, нечаканыя сустрэчы i перамовы, якiя паспрыяюць стабiлiзацыi фiнансавых рэсурсаў. У пятнiцу могуць узнiкнуць стрэсавыя сiтуацыi — пастарайцеся трымаць эмоцыi пад кантролем. На працягу тыдня будуць запатрабаваныя вашы здольнасцi i прафесiяналiзм. Менавiта ў сям’i знойдзеце той сэнс, дзеля якога варта змяняцца, змагацца, жыць.

ЦЯЛЕЦ. Нарэшце многiя праблемы, якiя мучылi вас, адыдуць. Панядзелак прыдатны для спраў, якiя можна хутка завяршыць. У аўторак непажадана пачынаць штосьцi новае, але калi сiтуацыя прымусiць зрабiць па-свойму, не спытаўшыся дазволу зорак, то асаблiвую ўвагу надайце фiнансаваму боку справы i правiльнаму афармленню дакументаў. Апошнi дзень тыдня варта правесцi ў рамантычным асяроддзi, загадзя стварыўшы для гэтага ўсе ўмовы.

БЛIЗНЯТЫ. Тыдзень поўны рознабаковых падзей, клопатаў i мiтуснi, у якiх вам нялёгка будзе разабрацца. Не забывайцеся працягнуць руку дапамогi блiзкiм i сябрам. Тыдзень добры для кантактаў, супрацоўнiцтва, цiкавых паездак. Сямейныя праблемы пачнуць незаўважна знiкаць. Сустрэча з кiраўнiцтвам у аўторак можа прынесцi немалую карысць. Ваша iнтуiцыя i пачуццё такту дазволiць вам блiскуча выйсцi са складанай сiтуацыi ў пятнiцу. Нядзелю прысвяцiце вырашэнню сваiх праблем.

РАК. Вы здольныя на многiя здзяйсненнi. Тыя задачы, якiя для многiх падаюцца звышскладанымi, вы вырашыце хутка i без асаблiвых намаганняў. У некаторых можа ўзнiкнуць жаданне перакласцi свае праблемы на вашы плечы — такiя спробы неабходна своечасова спыняць. Пастарайцеся не прысвячаць увесь свой час працы, расплануйце свой тыдзень з улiкам асабiстага жыцця. Пачынаецца светлая паласа ў жыццi. Вас будуць падтрымлiваць не толькi сябры, але i ў якойсьцi меры апаненты. Уласцiвыя вам упартасць i працавiтасць успрымуць на працы станоўча, што дазволiць вам зрабiць яшчэ адзiн крок у кар’еры. У чацвер могуць адкрыцца новыя перспектывы, але не спяшайцеся, дазвольце падзеям адбывацца ў натуральным рэчышчы. Удзялiце ўвагу хатнiм праблемам, якiя назапасiлiся, — час iх вырашаць.

ЛЕЎ. Можаце падрыхтаваць цудоўную базу для будучых поспехаў: трэба добра працаваць — i зусiм хутка ўсе вашы намаганнi акупяцца спаўна. У панядзелак вас чакаюць клопаты па выкананню абяцанняў, якiя яшчэ не выканалi. У аўторак старайцеся нiчога не адкладваць на потым. У сераду вам напомнiць аб сваiм iснаваннi чалавек, з якiм вы доўгi час не зносiлiся. У суботу пажадана стрымлiваць сябе i не разрываць дзелавых адносiнаў.

ДЗЕВА. Спачатку думайце, а потым дзейнiчайце. Распланаваўшы асноўную нагрузку на будныя днi, вы паспяхова справiцеся са сваiмi абавязацельствамi. У панядзелак не варта выказваць свае меркаваннi ў рэзкай форме: наступствы могуць быць непрадказальнымi i нават паслужыць знiжэнню вашага дабрабыту. У аўторак не варта планаваць нiчога сур’ёзнага, бо вашы задумы, хутчэй за ўсё, рухнуць з-за прыкрых дробязяў. Ваша самакрытыка ў чацвер можа парушыць планы кiраўнiцтва: вас, магчыма, i хацелi павысiць па службе, але цяпер напэўна пачакаюць з гэтым.

ШАЛI. Вельмi эфектыўнымi будуць дзелавыя сустрэчы i перамовы. Добры настрой будзе суправаджаць увесь тыдзень, а праблемы пададуцца дробязямi, якiя лёгка вырашыць. У панядзелак захоўвайце паслядоўнасць ва ўсiх сферах дзейнасцi, каб пазбегнуць непрадбачаных непаразуменняў. Серада, чацвер i пятнiца забяспечаць вас неабходнай iнфармацыяй i значна павысяць дзелавую запатрабаванасць. У чацвер можаце трапiць у сiтуацыю, якая ўжо адбывалася з вамi калiсьцi. Назапашаны вопыт дазволiць вам не толькi лёгка перажыць вяртанне да мiнулага, але i атрымаць з яго шмат карысцi.

СКАРПIЁН. Настаў спрыяльны момант для актыўнай дзейнасцi. Неабходна сабрацца з сiламi i не дазваляць сабе расслабляцца i сумаваць. Абдумайце ўсё, не выпускайце з-пад увагi дробязяў, перш чым прымаць канчатковае рашэнне. Тады ў вас усё абавязкова атрымаецца. У самых актыўных i рашучых прадстаўнiкоў вашага знака можа з’явiцца магчымасць стварыць сумеснае прадпрыемства цi сваю справу. У сераду лепш не сустракацца з начальствам, а тым больш не спрабаваць яму штосьцi даказваць. У пятнiцу верагодны добрыя навiны, якiя могуць адчынiць неблагiя перспектывы. Выхадныя лепш правесцi на свежым паветры.

СТРАЛЕЦ. Пастарайцеся выканаць работу своечасова — гэта пазбавiць ад лiшнiх цяжкасцяў. Ваша працавiтасць будзе заўважана i ацэнена па вартасцi. Большасць планаў ажыццявiцца. Начальства можа пайсцi насустрач, калi вам спатрэбiцца вольны графiк работы. У аўторак не варта прыгнятаць свае творчыя iмпульсы. Не лянуйцеся рэалiзоўваць свой патэнцыял. У сераду незалежнасць i ўпэўненасць у сабе прынясуць поспех. Удзялiце дастаткова ўвагi сям’i i дому, але праз сiлу лепш нiчога не пачынайце. Размяжуйце стомленасць i ляноту.

КАЗЯРОГ. Запланаваная на пачатак тыдня паездка можа сарвацца, але не варта перажываць з гэтай нагоды: вы наўрад цi многае згубiце. У панядзелак вас чакае сур’ёзная дзелавая сустрэча — па ўсёй верагоднасцi, з чалавекам здалёк. За гэты тыдзень вы можаце справiцца з усiмi праблемамi. Трымайце сябе ў руках, нават калi пачуеце крытыку ў свой адрас. Канструктыўную яе частку прымiце да ведама, астатняе вас не датычыцца. Добра пойдуць справы на новым месцы. У чацвер старайцеся ўсiмi сiламi пазбегнуць скандалу. Не затрымлiвайцеся самi, але не будзьце вельмi патрабавальнымi да таго, хто затрымлiваецца i прымушае вас чакаць.

ВАДАЛЕЙ. Будзеце занятыя актыўным разграбаннем праблем, якiя назапасiлiся. Паглядзiце на свет з аптымiзмам i вазьмiцеся за справу творча. Старайцеся не прапускаць важных падзей, якiя разварочваюцца вакол вас. Адчуйце сябе гаспадаром становiшча, але энергетычны рэсурс расходуйце дастаткова рацыянальна, не рабiцеся падобнымi на яркую ўспышку.

РЫБЫ. Захопленасць працай заўсёды пахвальная — толькi не даводзьце сябе да знясiлення. Не забывайцеся пра хатнiя справы, iнакш да канца тыдня вы назапасiце iх такую колькасць, што не зможаце з iмi справiцца. Пастарайцеся быць спагадлiвымi да калег: яны абсалютна шчырыя ў сваiх памылковых думках. Можаце адчуць некаторае эмацыянальнае напружанне — пастарайцеся звесцi яго да мiнiмуму. Успомнiце аб неабходнасцi падтрымлiваць адносiны з сябрамi i роднымi, парадуйце iх званком цi вiзiтам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика