Першыя прыгажунi на «Першым»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Не спаць, не спаць, не спаць! Гэтая ўстаноўка будзе працаваць сёння не толькi для родных i сяброў «Мiс Беларусь-2006» Кацi Лiтвiнавай, але i для ўсiх аматараў жаночай прыгажосцi. За паўгадзiны да поўначы ў прамым эфiры «Першага» стартуе адно з самых вiдовiшчных шоу — фiнал 56-га конкурсу «Мiс свету-2006».
29 верасня быў паказаны падрыхтаваны беларускiмi тэлевiзiйнiкамi 26-хвiлiнны фiльм «Мiс cвету-2006. За дзень да фiналу», якi крыху прыадчынiў таямнiцы падрыхтоўкi канкурсантак. Сёння ж 23-гадовая магiляўчанка Кацярына Лiтвiнава ў лiку 104 прыгажунь з розных краiн свету будзе змагацца за тытул першай дзяўчыны планеты. Трансляцыю з Варшавы ў студыi будзе каментаваць вядучы Яўген Юранаў. Ну, а мы — натуральна, будзем «хварэць» ля тэлеэкранаў цi манiтораў камп’ютараў (уладальнiкi апошнiх могуць галасаваць у Iнтэрнэце на афiцыйным сайце конкурсу за нашу канкурсантку). «Я асабiста вельмi спадзяюся i ўпэўнены, што мяне падтрымае большасць беларускiх мужчын, што наша Каця трапiць у лiк самых прыгожых дзяўчат i дойдзе да фiналу», — адзначыў намеснiк генеральнага прадзюсара канала «Першы» Аляксандр Капёнкiн. Ён запэўнiў, што 2-гадзiннае шоу «Мiс свету-2006» беларусы ўбачаць у поўным аб’ёме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не спаць, не спаць, не спаць! Гэтая ўстаноўка будзе працаваць сёння не толькi для родных i сяброў «Мiс Беларусь-2006» Кацi Лiтвiнавай, але i для ўсiх
|
|