Кутузаў гуляе завочна, Гаеў — актыўнаСпорт-тайм Суседзi падкачалi: нi ўкраiнскiя, нi расiйскiя каманды не змаглi выйсцi ў групавы турнiр Кубка УЕФА. Маскоўскi «Лакаматыў», за якi ўвесь матч гуляў наш Сяргей Гурэнка, здаўся напалову аматарскаму бельгiйскаму клубу «Зюлтэ-Варэгем» (0:2), казанскi «Рубiн» не змог прайсцi iтальянскую «Парму» (0:1), якая прайшла далей па суме дзвюх сустрэч, а гэта значыць, што за Кубак працягвае змагацца беларускi нападаючы Вiталь Кутузаў. Праўда пакуль завочна, бо ў яго траўма.У гульнi i галкiпер нашай нацыянальнай зборнай Уладзiмiр Гаеў: ён дапамог бухарэсцкаму «Дынама» справiцца з грэчаскiм «Ксанцi» — 4:1. Адэскi «Чарнаморац» з нашымi футбалiстамi Андрэем Астроўскiм i Паўлам Кiрыльчыкам уступiў месца iзраiльскаму «Хапаэлю» (1:3), а запарожскi «Металург» з Арцёмам Чалядзiнскiм — грэчаскаму «Панацiнаiкосу» (0:1). Рускi мядзведзь з англiйскiм iмем Афiцыйны талiсман 71-га чэмпiянату свету па хакею з шайбай у Маскве нарэшце атрымаў iмя. Прыкладна з 70 варыянтаў (Руська, Хокi, Клюх, Капiтоша i г.д.) быў выбраны адзiн — Цiмка. У прынцыпе, ёсць такое ў нас iмя Цiмафей, але ж арганiзатары тлумачаць, што ў iх не Цiмка, а Teamka. Iдэя зразумелая — гэта нагадвае аб хакеi як камандным вiдзе спорту, аднак... Як бы там мядзведзя нi назвалi, для самiх iгракоў гэта значэння не мае. Адзiная заўвага — касалапы ўжо тройчы з’яўляўся расiйскiм талiсманам i сапраўды прыносiў удачу, бо зборная СССР тады станавiлася чэмпiёнам. З англiйскiм напiсаннем iмя гаспадары рызыкуюць упусцiць перамогу. Майстар у пяцi вiдах У Iталii, на фiнальным Кубку свету па пяцiбор’ю (стральба з пiсталета, плаванне, фехтаване на шпагах, бег, верхавая язда) беларуска Настасся Самусевiч узяла «срэбра». У пяцi вiдах праграмы дзяўчына набрала 5460 ачкоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суседзi падкачалi: нi ўкраiнскiя, нi расiйскiя каманды не змаглi выйсцi ў групавы турнiр Кубка УЕФА
|
|