Беларускiя мадэльеры на вышынi!
Аляксандр ПУКШАНСКI
Вiцебску прайшоў мiжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў i дэманстратараў адзення «Белая амфара». У iм бралi ўдзел аўтары з Беларусi, Расii, Германii — як пачынаючыя, так i прафесiйныя Гран-пры атрымала беларускi мадэльер — выкладчык Вiцебскага дзяржаўнага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта Людмiла Тараканава (на фота). На думку членаў мiжнароднага журы, яе калекцыя «Зноў Анегiн», якую спадарыня Тараканава падрыхтавала для паказу на конкурсе, — самая стыльная i адпавядае дэвiзу фэста моды: «Я кахаю...»
Журы ўзначальваў адзiн з вядучых дызайнераў Расii Уладзiмiр Зубец. Дарэчы, адна з суддзяў, дацэнт Берлiнскага ўнiверсiтэта тэкстылю Анет Хрысцiн Хофман, шчыра адзначыла, што беларуская мода вельмi цiкавая для вывучэння, дазваляе, нягледзячы на моўны бар’ер, лепш зразумець менталiтэт i традыцыi беларускага народа... Прыемна здзiўлялi гледачоў у зале культурна-дзелавога цэнтра «Вiцебск» айчынныя вытворцы адзення. Нават некаторым не верылася, што такiя модныя мадэлi, якiя дэманстравалi на сцэне, вырабляюцца на звычайных беларускiх фабрыках. Наколькi заўважылi гледачы, у модзе сёлета чорны, белы i шэры колеры. Добра глядзелiся ўборы чорна-чырвонага колеру. А вось «мiлiтары» адсутнiчаў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiцебску прайшоў мiжнародны конкурс мадэльераў-дызайнераў i дэманстратараў адзення «Белая амфара». У iм бралi ўдзел аўтары з Беларусi, Расii, Германi |
|