21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мясцовыя навiны рэспублiканскага маштабу

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi ўявiць сабе карту рэспублiкi з адзначанымi на ёй месцамi знаходжання буйных вытворцаў малака, то комплекс «Атолiна» будзе адным з самых прыкметных. Належыць ён рэспублiканскаму ўнiтарнаму эксперыментальна-доследнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Усход» Мiнскага раёна.




Гаспадарка гэтая вялiкая i шматгалiновая — ёсць тут цэхi перапрацоўкi малака, вырабу сыроў, кандытарскi, мукамольны, грыбны...

Але ж найбольш прыкметныя тут поспехi ў тых, хто працуе на малочным комплексе, i яшчэ там, дзе забяспечваецца дзейнасць гэтай сучаснай «фабрыкi малака». Вытворчасць гэтай прадукцыi сёлета значна павялiчылася: за мiнулыя месяцы надоi на адну карову перавышаюць мiнулагоднi паказчык больш чым на 1100 лiтраў.

— Добрая кармавая база i стварэнне высокаўдойнага статка — вось галоўныя складовыя нашых дасягненняў, — каментуе паказчыкi кiраўнiк гаспадаркi Пётр Шагаў.

— У мiнулым годзе мы нарыхтавалi для кожнай умоўнай галавы жывёлы па 43 цэнтнеры кармавых адзiнак, а сёлета выходзiм на паўсотню цэнтнераў.

Упэўнены тон размовы кiраўнiка можна зразумець, калi акрамя ўжо назапашаных кармоў убачыш бясконцыя кукурузныя палеткi, дзе зараз працуе магутная ўборачная тэхнiка. Дбайныя гаспадары прымяняюць самыя сучасныя тэхналогii. Так, напрыклад, недалёка ад жывёлагадоўчых памяшканняў ляжыць даўжэзны загорнуты ў ахоўную плёнку шматтонны «пачастунак» для мясцовых рагуль. Так выглядае новы вельмi эфектыўны корм — плюшчанае зерне. Каб рыхтаваць яго, гаспадарка набыла замежнае абсталяванне.

Увогуле, укараненне новых тэхналогiй у малочнай жывёлагадоўлi стала для «Усхода» галоўным шляхам руху наперад. Набываць абсталяванне, якое шмат каштуе, дапамагаюць узятыя крэдыты.

У мясцовых працаўнiкоў свой разлiк — эфектыўны i перспектыўны: атрыманую сыравiну яны перарабляюць на месцы. Пачынаючы з садавiны i гароднiны (тут з гэтага вырабляюць 40 найменняў прадукцыi), уключаючы малако, — усё дае дадатковы прыбытак дзякуючы перапрацоўцы. У гэтыя днi ў Атолiне выпушчана першая партыя новага мяккага сычужнага сыру. У цэху сыроў ёсць магчымасць выпускаць штодзень па 700 кiлаграмаў прадукцыi, на што iдзе палова ўсяго дзённага надою малака.

Уяўляючы тую ж самую карту размяшчэння буйных сельскагаспадарчых вытворцаў, варта перавесцi погляд на Барысаўскi раён, дзе ўкараненне новых тэхналогiй адкрывае шляхi да высокаэфектыўнай вытворчасцi мяса. На тэрыторыi аддзялення «Перасады» свiнакомплексу «Барысаўскi» сёння можна ўбачыць не толькi рэканструкцыю старых, але i дзеючыя новыя памяшканнi. Больш за трыццаць гадоў прастаялi тут будынкi старога тыпу — зношанае абсталяванне i шкодная мiкрафлора не дазвалялi гаспадарыць эфектыўна, таму пры вельмi важкай фiнансавай падтрымцы з боку Мiнскага аблвыканкама тут прынялiся за грунтоўную перабудову. Год таму ў жывёлагадоўчых памяшканнях з’явiлiся першыя «навасёлы», а сёння колькасць парасят, якiя нарадзiлiся тут, ужо дасягнула 3500 галоў. Чатыры мiльярды рублёў, выдаткаваныя аблвыканкамам, «працуюць» ужо дзякуючы новай тэхналогii iнтэнсiўнай вытворчасцi свiнiны.

I яшчэ адзiн станоўчы вынiк перабудовы ў «Перасадах»: пры рэканструкцыi тут было зманцiравана абсталяванне розных замежных фiрмаў. Калi з iмi пазнаёмiлiся нашы айчынныя распрацоўшчыкi, то высветлiлася, што тое ж самае могуць вырабляць i на нашых прадпрыемствах. А гэта азначае, што надалей можна значна знiзiць кошт абсталявання i павысiць аператыўнасць яго абнаўлення.

Яўген ПЯСЕЦКI.

Фота аўтара.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi ўявiць сабе карту рэспублiкi з адзначанымi на ёй месцамi знаходжання буйных вытворцаў малака, то комплекс «Атолiна» будзе адным з самых прыкметны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика