21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без кароны, але з прапановамi

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Прыгожае жыццё

Iсландка Унур Бiрнэ Вiльялмсдоцiр пакiнула свой трон, бо днямi на яго ўзышла новая каралева, 18-гадовая чэшка Таццяна Кучарова. На жаль, для нашай краiны чацвёртая спроба зноў выйшла камяком: беларуская дзяўчына не змагла прабiцца ў фiнал конкурсу «Мiс свету». Аднак абвiнавачваць нашу Кацярыну Лiтвiнаву не станем, бо канкурэнцыя ў яе групе «Поўнач Еўропы» была вельмi моцная. Суседка беларускi па групе i стала пераможцай 56-га форуму хараства ў Варшаве.

Акрамя «Мiс Чэхii» шанц атрымаць карону мелi прыгажунi з Анголы, Аўстралii, Бразiлii, Румынii i Ямайкi. Наогул жа ўзяць удзел у сусветным конкурсе хараства пажадалi прыгажунi 104 краiн. Адной падрыхтоўкай яны не задаволiлiся. На працягу месяца дзяўчаты знаходзiлiся ў Польшчы: удзельнiчалi ў дабрачынных акцыях, знаёмiлiся з краiнай, расказвалi аб сваёй радзiме — значыць, i аб нашай краiне, дзякуючы магiляўчанцы Кацярыне Лiтвiнавай, нехта з замежных мiс стаў ведаць больш:

— Я вельмi пасябравала з бельгiйкай, галандкай i, зразумела, усiмi рускамоўнымi дзяўчатамi. Замежныя прыгажунi ў мяне шмат пыталiся аб нашай краiне, — узгадвае Каця пасля вяртання з Варшавы. — Чамусьцi большасць з iх меркавалі, што Беларусь — гэта частка Расii. Яны пабачылi мяне i зразумелi, што ў нас звычайная еўрапейская дзяржава. Так што завочнае знаёмства з Беларуссю адбылося.

Карона адправiлася ў Чэхiю, затое наша 23-гадовая магiляўчанка вярнулася дадому (праўда спачатку ў Мiнск) з мноствам уражанняў, сувенiраў i прапаноў. Карысць ад удзелу ў конкурсе вiдавочная. Што вядома аб самай прыгожай на планеце дзяўчыне?

Таццяна Кучарова родам з чэшскага горада Трнава. Па знаку задыяка яна — Казярог. Ёй 18 гадоў (узроставыя рамкi канкурсантак — 18—25). «Мiс свету-2006» захапляецца спортам (тэнiсам, валейболам, танцамi, верхавой яздой, катаннем на каньках), гiсторыяй, мовамi (ведае англiйскую i iспанскую), але марыць пасля заканчэння ўнiверсiтэта стаць мадэллю. I не дзiва, бо мае параметры блiзкiя да iдэальных — 88-63-90. Любiмыя сябры прыгажунi — яе кошкi, трусы, гвiнейскiя парсючкi i чарапаха. Цiкава, што на нацыянальным конкурсе Таццяна выйграла адразу ў некалькiх намiнацыях: «Мiс сiмпатыя», «Самы прыгожы голас» i, канешне ж, «Мiс Чэхiя». Як бы там нi было, але «Мiс свету» — усяго толькi афiцыйны тытул, а на самай справе кожная дзяўчына — прыгажуня. У вачах яе родных i каханага чалавека.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iсландка Унур Бiрнэ Вiльялмсдоцiр пакiнула свой трон, бо днямi на яго ўзышла новая каралева, 18-гадовая чэшка Таццяна Кучарова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика