БАТЭ: да перамогi чатыры крокi ўсяго?Спорт-тайм За некалькi тураў да фiнiшу чэмпiянату Беларусi па футболу барысаўчане заявiлi аб цвёрдым намеры ўзысцi на вышэйшую прыступку. Праўда, змаглi яны гэта рэалiзаваць толькi напрыканцы гасцявога матча з «Гомелем»: на пятай дадатковай хвiлiне каманду вывеў наперад Дзмiтрый Лiхтаровiч — 1:0. Дарэчы, гэтую сустрэчу абслугоўвала лiтоўская брыгада суддзяў. Такiм чынам, пасля 22-га тура адрыў БАТЭ ад блiжэйшых канкурэнтаў павялiчыўся на 5 ачкоў (у «Шахцёра», МТЗ-РIПА i мiнскага «Дынама» па 42). Вынiкi астатнiх гульняў: «Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Мiнск) — 1:3, «Шахцёр» (Салiгорск) — «Лакаматыў» (Вiцебск) — 3:1, «Тарпеда» (Жодзiна) — МТЗ-РIПА (Мiнск) i «Днепр» (Магiлёў) — «Нёман» (Гродна) — 0:1, «Лакаматыў» (Мiнск) — «Дынама» (Брэст) — 3:2, «Нафтан» (Наваполацк) — «Дарыда» (Мiнскi раён) — 2:0.Недарэмна баролiся Сярэбраную i дзве бронзавыя ўзнагароды здабылi беларускiя спартсмены на першынстве свету па барацьбе ў Кiтаi. Сярод барцоў вольнага стылю ў вагавай катэгорыi да 96 кг трэцi вынiк паказаў Руслан Шэйхаў. У спаборнiцтвах жанчын у вазе да 55 кг другой стала наша Марыя Ягорава. У грэка-рымскай барацьбе ў вазе да 120 кг трэцяе месца заняў Сяргей Арцюхiн. За этап да фiнiшу Перад заключным пятым этапам Кубка «Баброў-джып-трыял» у катэгорыi Б1 лiдзiруюць Аляксандр Папаротскi/Вячаслаў Кандрашоў, у катэгорыi Б2 — Вячаслаў Шылянкоў/Андрэй Камiнскi. Нагадаем, што перадапошнiм выпрабаваннем для экiпажаў стала заданне — праявiць сваё майстэрства ваджэння. Аб пераможцах джып-трыяла Беларусi даведаемся неўзабаве. Расiянкi здалiся на корце Уладальнiцамi Кубка федэрацый сталi юныя беларускiя тэнiсiсткi (да 16 гадоў). У фiнале ў Барселоне наша каманда адабрала ганаровы трафей у расiян — 2:1. Нагадаем, што беларускi аказалiся мацней за iспанак, японак, амерыканак i славачак. Футбалiст супраць баксёра Форвард зборнай Англii Уэйн Рунi выклiкаў на бой брытанскага баксёра-прафесiянала, чэмпiёна свету ў дзвюх вагавых катэгорыях Рыкi Хатана. Апошнi, дарэчы, пажартаваў, што на смельчака Рунi яго пояс усё роўна не налезе, таму што той есць занадта шмат чыпсаў, але на выклiк не адгукнуўся, бо той гуляе не за тую каманду: Хатан хоць i нарадзiўся ў Манчэстары, але «хварэе» за «Сiцi», а Рунi выступае за «Манчэстар Юнайтэд», прынцыповага сапернiка «Сiцi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За некалькi тураў да фiнiшу чэмпiянату Беларусi па футболу барысаўчане заявiлi аб цвёрдым намеры ўзысцi на вышэйшую прыступку |
|