21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ёсць праблема! Цi няма?

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«СIГНАЛ» З МЕСЦА

Днямi ў «Мясцовае самакiраванне» прыйшоў лiст з Гомельшчыны ад жыхара вёскi Ракшын Чыркавiцкага сельсавета. У iм былi выказаны дзвепрэтэнзii да працы мясцовых уладаў: стыхiйныя звалкi на тэрыторыi вёскi, якiя нiхто не лiквiдуе, i неўпарадкаваная дарога да магазiна, якой таксама нiхто не займаецца.

Што датычыцца стыхiйных звалак, ён мае рацыю. Аднак праблему можна лiчыць вырашанай. Паводле слоў старшынi Чыркавiцкага сельскага Савета Пятра Хмаруна, на працягу кастрычнiка ў вёсцы Ракшын, а таксама яшчэ ў трох населеных пунктах — Стужкi, Мольча i Расава — будуць устаноўлены кантэйнеры для збору смецця i арганiзаваны яго цэнтралiзаваны вываз (сродкi выдаткавала служба экалогii i аховы навакольнага асяроддзя). Займацца гэтым будзе раённае камунальнае прадпрыемства «Светач», а аплачваць яго паслугi будуць самi жыхары.

Многiя старшынi сельскiх i пасялковых Саветаў не рызыкуюць iсцi на падобны крок — маўляў, вясковыя жыхары не захочуць аддаваць грошы за ўборку смецця i проста пачнуць вывозiць яго ў лес. Пётр Мiкалаевiч з такiм меркаваннем не згодны:

— У Чыркавiчах, дзе пражывае каля тысячы чалавек, схема цэнтралiзаванага вывазу смецця практыкуецца ўжо другi год, — тлумачыць старшыня, — i калi раптам я прапаную «выдалiць» з вулiц кантэйнеры, мясцовае насельнiцтва хутчэй «выдалiць» мяне з пасады.

На тэрыторыi сельсавета месцяцца 7 мiнi-палiгонаў для бытавых адходаў. Раней адказным за iх быў сельскi Савет, а ў студзенi гэтага года iх перадалi на баланс згаданага «Светача».

Наконт неўпарадкаванай дарогi да магазiна старшыня сказаў так:

— Я лiчу, што праблемы тут няма. Магазiн месцiцца ў 20 метрах ад шашы Рэчыца—Бабруйск. Каля ўваходу пакладзена плiтка. 4—5 метраў, якiя засталiся да дарожнага палатна, масцiць плiткай нерацыянальна — машыны яе хутка «разаб’юць».

У лiсце чытаем: «усякi бруд носiцца (над дарогай. — Аўт.), санстанцыя прадаўца штрафамi карае...»

— Наш прадавец працуе ў магазiне гадоў 5, — рэагуе Пётр Мiкалаевiч, — аштрафавана яна была толькi аднойчы, але яе парушэнне зусiм не датычылася стану дарогi да магазiна i экалогii ўвогуле. Не трэба штучна абвастраць сiтуацыю... Магчыма, не ўсё мы робiм так хутка, як хацелася б жыхарам, — дадае старшыня. — Але прыклад з вывазам смецця паказвае, што мы не сядзiм склаўшы рукi. I калi ёсць праблема — вырашаем яе.

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў «Мясцовае самакiраванне» прыйшоў лiст з Гомельшчыны ад жыхара вёскi Ракшын Чыркавiцкага сельсавета. У iм былi выказаны дзвепрэтэнзii да працы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика