Народ заўважыў
4 КАСТРЫЧНIКА. Надвор’е гэтага дня пратрымаецца без змен чатыры тыднi. Ясна пры рэзкiм паўночна-ўсходнiм ветры — на халодную зiму.
7 КАСТРЫЧНIКА. Фёкла Зарэўнiца. Апошнi дзень збору цара грыбоў — баравiка. З Фёклы Зарэўнiцы днi хутка бягуць, ночы цямнеюць, а зоры становяцца барвовымi. Калi на дубе шмат жалудоў — да цёплай зiмы i ўрадлiвага (хлебнага) лета. 8 КАСТРЫЧНIКА. Дзень Сергiя Раданежскага. На Сергiя капусту сякуць. Калi першы снег на Сергiя, то зiма ўстановiцца на Мiхайлаў дзень (21 лiстапада). Першы снег упаў на мокрую зямлю — застанецца, на сухую — хутка сыдзе. Калi добрае надвор’е, то стаяць яму цэлых тры тыднi. 13 КАСТРЫЧНIКА. Рыгор. На Рыгора сяляне палiлi старую салому з падушак i матрацаў, набiвалi iх новай. 14 КАСТРЫЧНIКА. Пакроў. Першае зазiм’е. У гэты дзень заканчваўся сельскагаспадарчы год. Адлёт жураўлёў да Пакрова — на раннюю, халодную зiму. Якi Пакроў — такая i зiма. Не пакрыў Пакроў — не пакрые i Ражство. Пры зменлiвым ветры i зiме быць няўстойлiвай. 17 КАСТРЫЧНIКА. Iерафей (Ерафееў дзень). З Ерафея i зiма футра апранае. 19 КАСТРЫЧНIКА. Дзянiсы Пазiмскiя. Пацягнуў Дзянiс дзень на нiз. 20 КАСТРЫЧНIКА. Сергiй Зiмовы. Сергiй зiму пачынае. Калi выпадзе снег, а дрэвы яшчэ лiсце не скiнулi, ён хутка растане. 21 КАСТРЫЧНIКА. Пелагея i Трыфан. З Трыфана, Пелагеi ўсё халаднее. Трыфан шубу правiць, Пелагея рукавiчкi шые. 23 КАСТРЫЧНIКА. Яўлампiй Зiмапаказальнiк. На Яўлампiя рогi месяца паказваюць у той бок, адкуль быць вятрам. Калi рогi месяца на поўнач — быць хуткай i суровай зiме, снег ляжа на сухую зямлю; калi на поўдзень — хуткай зiмы не чакай, будзе гразь ды слота, да самай Казанскай (4 лiстапада) восень снегам не ўмыецца, у белы каптан не апранецца. 27 КАСТРЫЧНIКА. Параскевiя Пятнiца. Калi гразь вялiкая, конскi капыт залiваецца вадой, то снег, якi выпаў, адразу вызначае зiмовы шлях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 КАСТРЫЧНIКА. Надвор’е гэтага дня пратрымаецца без змен чатыры тыднi. Ясна пры рэзкiм паўночна-ўсходнiм ветры — на халодную зiму
|
|