Работы ў кастрычнiкуРубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74 У кастрычнiку ўсё часцей iдзе дождж, заўважна халаднее. Часам бываюць ранiшнiя замаразкi, заканчваецца лiстапад. На калiне i рабiне чырванеюць ягады, паспяваюць журавiны, плады семачкавых зiмовых гатункаў культурных раслiн.У САДЗЕ ў першай дэкадзе ўбiраюць плады семачкавых зiмовых гатункаў. Пасля ўборкi ўраджаю ачышчаюць дрэвы ад рэшткаў пладоў, выдаляюць ападкi, перакопваюць глебу з унясеннем калiйных i фосфарных угнаенняў. У другой дэкадзе праводзяць ачыстку штамбаў ад адмерлай кары i пабелку вапнавым малаком, закладваюць дуплы. У другой i трэцяй дэкадах апырскваюць растворам мачавiны цi амiячнай салетры. Заканчваецца пасадка маладых пладовых дрэў, ягадных кустоў. Прыгiнаюць да зямлi кусты малiны. Звязваюць галiнкi маладых дрэў, парэчак i агрэсту, каб не паламалiся ад снегу. Абвязваюць рубероiдам, полiэтыленавай плёнкай цi старымi капронавымi рэчамi штамбы маладых пладовых дрэў ад зайцоў. Прыствольныя кругi дрэў i мiжрадкоўi сунiц мульчыруюць перагноем, торфам. Вядзецца нарыхтоўка насення пладовых культур. НА АГАРОДЗЕ ў гэты час заканчваецца збор усёй агароднiны (капусты, буракоў, рэдзькi, бручкi i iнш.), i пасля адпаведнай перапрацоўкi яе ўкладваюць на захоўванне. Квасяць капусту. У перыяд устойлiвага знiжэння тэмпературы паветра праводзiцца падзiмняя сяўба морквы, буракоў, пятрушкi, кропу, салаты. Важная работа ў кастрычнiку — перакопванне глебы на ўчастках. Перакопваючы, камякi лепш не разбiваць, няхай глеба прамарозiцца, надыхаецца, насыцiцца знешнiмi водамi. У гэты час павiнны быць знятыя i ўбраныя пад навес часовыя каркасы парнiкоў; рыдлёўкi, граблi, матыкi, акучнiкi трэба ачысцiць ад зямлi i паставiць у хлеў, прывесцi ў парадак шлангi, вёдры, лейкi, помпы. Кампоставыя кучы неабходна паправiць, драўнiннае смецце спалiць, раслiннае — скласцi на перагнiванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычнiку ўсё часцей iдзе дождж, заўважна халаднее. Часам бываюць ранiшнiя замаразкi, заканчваецца лiстапад. На калiне i рабiне чырванеюць ягады,
|
|