Пазванiць у вёску на таксафон
Святлана ЯСКЕВIЧ
Значна прасцей зараз стала гараджанам размаўляць з бацькамi, якiя жывуць у сельскай мясцовасцi Брэсцкай вобласцi.
У многiх населеных пунктах устаноўлены таксафоны з уваходнай сувяззю. Новую паслугу Брэсцкага фiлiяла «Белтэлекам» ацанiлi многiя вяскоўцы. Не ва ўсiх ёсць хатнiя тэлефоны. А цяпер можна дамовiцца з роднымi загадзя, прыйсцi ў прызначаны час да таксафона, зняць трубку, пачуўшы званок, i гаварыць, колькi патрэбна. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела маркетынгу названай арганiзацыi Юрый Астапук, каля 1300 тэлефонаў устаноўлена ў райцэнтрах i сельскiх населеных пунктах вобласцi, амаль усе яны маюць нумары i, значыць, уваходную сувязь. Напрыклад, у Пiнскiм раёне 64 таксафоны працуюць у вёсках, 90 працэнтаў з iх аснашчаны «дазвонам». Актыўна карыстаюцца новай формай сувязi i гараджане. Асаблiва патрэбныя таксафоны з уваходнай сувяззю аказалiся пацыентам бальнiц, радзiльных дамоў, жыхарам iнтэрнатаў. Размовы па такiм тэлефоне значна таннейшыя, чым, напрыклад, па мабiльнаму тэлефону. Хвiлiна ўнутры горада або раёна каштуе 7,5 рубля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Значна прасцей зараз стала гараджанам размаўляць з бацькамi, якiя жывуць у сельскай мясцовасцi Брэсцкай вобласцi |
|