21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дажынкi» аб’ядналi ўсю Беларусь

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бабруйску праходзiць рэспублiканскi фестываль-кiрмаш працаўнiкоў вёскi «Дажынкi-2006». Сёння з удзелам кiраўнiка Беларусi Аляксандра Лукашэнкi адбудзецца цырымонiя ўшанавання пераможцаў рэспублiканскага спаборнiцтва.



А пачалося свята ўчора. Шматлiкiя лозунгi вiтаюць лепшых хлебаробаў краiны. Усе цэнтральныя вулiцы горада занятыя гандлёвымi радамi, якiя з густам упрыгожаны. Грымiць музыка: народныя спевы перамешваюцца з эстраднымi рытмамi. Людзi ў нацыянальных строях з гармонiкамi i свiстулькамi, цыганскi табар, клоуны i бабры — абсалютна звычайныя пешаходы на бабруйскiх вулiцах.

На вулiцы Горкага пануе гандлёвы дом «На Нямiзе». У выязным бабруйскiм варыянце ён упрыгожаны караблём, вазамi ў стылi «барока» з кветкамi i садавiнай i жаночымi манекенамi, якiя спакойна глядзяць на ўсё гэта таварнае багацце. Гандлёвых палатак так шмат, што разбягаюцца вочы.

Добрая знаходка сёлетнiх «Дажынак» — падворкi сельскiх раёнаў Магiлёўшчыны, гарадоў Магiлёва i Бабруйска.

Падворак Бабруйска адкрывае духавы аркестр, яго ўдзельнiкi апрануты ў строi пажарных пачатку мiнулага стагоддзя. Вiтрыны падворка стылiзаваныя: абутковая крама Брохiса i «Венскi шык», фота-атэлье «Мадэрн».

Майстар вытворчага навучання Бабруйскага мастацкага каледжа i ганчарных спраў Сяргей Каралёў робiць гаршкi. «Мне падабаюцца вялiкiя святы, калi шмат народу i ўсе вясёлыя», — кажа ён пра «Дажынкi». Побач — клуб «Любамiра» пераўтварае ўсiх цiкаўных у «добрых малайцоў» i «прыгожых дзяўчын» з дапамогай адзення ў стылi мiнулых часоў ўсяго за тысячу рублёў. Тут жа гуляе мясцовы князь у прыгожым паляўнiчым строi ХV стагоддзя. Насамрэч яго завуць Гардзей Шчэрбiч, ён бабруйчанiн: «Наш Бабруйск цяпер стаў лепей i прыемней, зусiм еўрапейскiм горадам».

Магiлёўскi падворак узвышаецца над суседскай стылiзаванай крэпасцю ў выглядзе старажытнага герба абласнога цэнтра. Асноўнае тэатралiзаванае прадстаўленне магiляўчане пакажуць сёння, яно ахопiць гiсторыю горада ад ХIV стагоддзя i да нашых дзён.

На Мсцiслаўскiм падворку гасцей сустракае статны князь у чырвоным строi i мехавым капелюшы. Настаўнiк школы з пасёлка Разанцы Мiхаiл Кнышаў запрашае паглядзець усё, чым багата мсцiслаўская зямля. А багата шмат чым: у «Тракцiры ў Еселя» сталы ломяцца ад прысмакаў. А запiваць iх трэба гаючай вадой з Пустынкаўскага праваслаўнага манастыра.

Разам з паказальнай рыцарскай бойкай на Дрыбiнскiм падворку шапавалы прапануюць свае вырабы з поўсцi. Нятанна: маленькiя валёнкi — 30 тысяч рублёў, вялiкiя — 60 тысяч, але гавораць, што гэта таго каштуе — выключна экалагiчны прадукт, старадаўняе майстэрства.

Кiраўскi раён арганiзаваў кавальскi двор. Там раздуваюць скураныя мяхi, працуе майстар. У Магiлёўскiм раёне — парсюковыя скачкi, якiя карыстаюцца неверагоднай папулярнасцю, а таксама выстава-продаж Магiлёўскай птушкафабрыкi. Тут нацiск зрабiлi на натуралiзм: прадэманстраваны ўвесь тэхналагiчны ланцуг ад курыцы, яйка, месячных куранят да гатовай прадукцыi.

На вулiцы прапануюць пагадаць цыганкi з абсалютна беларускiмi тварамi. Цыганкi прыехалi з вёсак Паршына i Буда Горацкага раёна. Яны абяцаюць сказаць усю праўду i запэўнiваюць: свята будзе добрым i вясёлым. Цыгане шумна радуюцца бабрам. Разам з апранутымi ў строi са штучнай футры людзьмi-бабрамi хочуць сфатаграфавацца ўсе без выключэння.

Адзiная вялiкая чарга стаiць у палатку «Гарызонта»: тут у час правядзення «Дажынак» можна набыць тэлевiзар са скiдкай прыкладна у 10 працэнтаў, i бабруйчане хочуць скарыстацца такiм падарункам.

Клiмавiцкi раён назваў свой падворак «Залатым вуллем». Тут прадаюць мёд: лiтр кветкавага мёду можна набыць за 17 тысяч рублёў. А пояс у нацыянальным стылi — за 20 тысяч. Паясы яркiх колераў на вашых вачах ткуць сёстры Галкоўскiя з клiмавiцкай вёскi Судзiлы. А iх брат i бацька паказваюць прылады пчаляроў, якiя нечакана для наведвальнiкаў уключаюць у сябе рой на дрэве, жывых пчол.

— Мы ўвесь час ля «сахi ды касы», а тут вырвалiся, — усмiхаецца галава сялянскай сям’i Аляксандр Галкоўскi. — Мы тут i сябе паказваем, i на iншых глядзiм.

У «Крычаўскiм прытулку» народная дзiцячая студыя «Свiсцёлка» выставiла свае творы. Асаблiвай папулярнасцю карыстаюцца «салаўi» — нешта накшталт трубкi з птушкай на канцы, куды трэба залiваць ваду i свiстаць. Свiстулькам не прайграе велiчны Рыгор Пацёмкiн, якi ахвотна расказвае пра будаўнiцтва палаца ў Крычаве i паказвае карцiнную галерэю.

Краснапольскi «Кiрмаш для душы» ўражвае ложкам з неверагодна прыгожымi вышыванкамi i падстаўкамi для кветак, якiя тут жа вырабляе з лазы майстар Сяргей Фалько. Эксклюзiўныя рэчы каштуюць ад 50 да 120 тысяч рублёў.

У Бялынiцкiм «Глухарыным таку» пад ёлкамi размясцiлiся чучалы лясных звяроў. Асаблiва цiкава дзецям: супрацоўнiкi раённага лясгаса ўсё пакажуць i растлумачаць. Журавiны ў вялiкiх бочках — яшчэ адна адметнасць раёна. А травяной гарбатай можна пачаставацца ў «фiта-бары» i потым пайсцi на атракцыён: за падарунак перапiльваць бярвеннi двуручнай пiлой за 30 секунд.

На падворку Глускага раёна трывала стаiць «бульбулятар»: глуская самагонка, настоеная на травах, вядомая ва ўсёй краiне. А побач прадае сыры, зробленыя па вясковых рэцэптах, жыхарка вёскi Клетнае Ганна Каўтуха. Вельмi смачна!

Увогуле на бабруйскiх «Дажынках» любы наведвальнiк кiрмаша можа знайсцi для сябе i цiкавыя, i смачныя рэчы.

На плошчы Перамогi каля стылiзаванага млына разгарнулася свята хлеба пад лозунгам «Хлеб — жыцця ўсяго аснова». Выстава прадстаўляе караваi з розных сельскiх раёнаў, i нават краiн — Украiны i Германii. Уражвае каравай «Прыдруцкi» з Бялынiцкага раёна: выпечаны (!) кошык з булкамi i рог багацця, з якога валяцца пiрагi. Бабруйская гарадская яўрэйская абшчына выставiла мацу i тэйглах. Перад мсцiслаўскiм караваем нават ляжыць малiтва, якую трэба прамаўляць пры выпяканнi хлеба: «... Хлеб наш надзённы, дай нам на сёння. I даруй нам даўгi нашы, як i мы даруем даўжнiкам нашым».

Хочацца пачаставацца, аднак нельга: на спецыяльным конкурсе кожны каравай будуць прадстаўляць i абараняць. Жанна Садкова прыехала разам з трыма прыёмнымi дзеткамi прадстаўляць каравай свайго Касцюковiцкага раёна: ён выпечаны па старадаўнiм рэцэптам, i ў яго абарону Жанна будзе спяваць старую песню пра свята «Дажынкi». Сэнс яе ў тым, што цяпер, пасля цяжкай, але вынiковай працы, можна «...i на лаўку сесцi, i песню заспяваць!»

— Дажынкi — гэта вялiкае свята, — гаворыць простая вясковая жанчына. — Яго цяпер адрадзiлi, i яно аб’яднала не толькi вяскоўцаў, але i ўсю Беларусь!

Тысячы людзей сабралiся ў пятнiцу, каб паглядзець святочнае шэсце ганаровых гасцей фестывалю, афiцыйных дэлегацый i творчых калектываў краiны. Такое шэсце ў суправаджэннi духавых аркестраў i тэатралiзаваных груп на «Дажынках» адбываецца ўпершыню. Гэта стала адметнасцю сёлетняга юбiлейнага фестывалю — ён праводзiцца ў краiне ў дзесяты раз.

Таксама ўчора на галоўнай сцэне «Дажынак» ушанавалi пераможцаў рэспублiканскага свята, якiя занялi другiя i трэцiя месцы, а потым адбыўся канцэрт «Славiм хлеб залаты i людзей залатых». А закончыўся першы святочны дзень у Бабруйску феерверкам.

Iлона IВАНОВА.

г. Бабруйск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску праходзiць рэспублiканскi фестываль-кiрмаш працаўнiкоў вёскi «Дажынкi-2006». Сёння з удзелам кiраўнiка Беларусi Аляксандра Лукашэнкi адбуд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика