Перапiс насельнiцтва ў Беларусi будзе праведзены з 14 па 24 кастрычнiка 2009 года
Указ аб гэтым кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 5 кастрычнiка.
Для выканання мерапрыемстваў па яго падрыхтоўцы i правядзенню будзе павялiчана колькасць работнiкаў органаў дзяржаўнай статыстыкi на перыяд правядзення ўсяго комплексу работ.Такiя назiраннi неабходныя для атрымання надзейных i падрабязных даных аб колькасцi, размеркаваннi i складзе насельнiцтва для наступнага выкарыстання пры распрацоўцы i рэалiзацыi праграм у галiне сацыяльна-эканамiчнага развiцця, адмiнiстрацыйнай дзейнасцi i пры правядзеннi навуковых дэмаграфiчных даследаванняў, растлумачылi ў прэс-службе. Перапiс насельнiцтва — дзяржаўнае статыстычнае назiранне, якое праводзiцца адзiн раз у дзесяць гадоў i мае важнае сацыяльна-палiтычнае значэнне для краiны. Апошнi перапiс насельнiцтва ў Беларусi праводзiўся ў лютым 1999 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указ аб гэтым кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 5 кастрычнiка |
|