Экзаменацыйны «шлагбаум» на выхадзе са школы
Надзея НIКАЛАЕВА
Тры выпускныя экзамены — два абавязковыя i адзiн па выбару — будуць здаваць за курс сярэдняй школы выпускнiкi 2007 года. Днямi ў Мiнiстэрстве адукацыi была зацверджана пастанова «Аб вынiковай атэстацыi выпускнiкоў». Згодна з гэтым дакументам абавязковымi для навучэнцаў XI (XII) класаў з’яўляюцца экзамены па беларускай або рускай мове ў пiсьмовай форме (па выбару выпускнiка) i матэматыцы — таксама ў пiсьмовай форме.
Навучэнцы, якiя вывучалi беларускую або рускую мову на базавым i павышаным узроўнях, пiшуць пераказ, а навучэнцы, якiя вывучалi мову на паглыбленым узроўнi, пiшуць водгук на лiтаратурны твор. Экзаменацыйную работу па матэматыцы выпускнiкi таксама здаюць па розных заданнях, у залежнасцi ад узроўню вывучэння прадмета. Трэцi экзамен будзе праводзiцца пераважна ў вуснай форме, калi, канешне, гэта будзе экзамен не па беларускай або рускай мове. Сярод экзаменаў па выбару могуць быць экзамены па беларускай i рускай лiтаратуры, мове нацыянальных меншасцяў, замежнай мове, другой замежнай мове, гiсторыi Беларусi (вусна або абарона рэферата), сусветнай гiсторыi (вусна або абарона рэферата), геаграфii, бiялогii, хiмii, фiзiцы, астраномii, iнфарматыцы, сусветнай мастацкай культуры (вусна або абарона рэферата), фiзiчнай культуры (тэарэтычная i практычная частка), курсу «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», рускай мове — для тых выпускнiкоў, якiя на абавязковым экзамене здавалi беларускую мову, i беларускай мове — для тых, хто здаваў на абавязковым экзамене рускую мову, а таксама па курсу прафесiйнай падрыхтоўкi. Выпускнiкi класаў з павышаным i паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў трэцi экзамен здаюць у якасцi абавязковага па адным з прафiлюючых вучэбных прадметаў (за выключэннем выпадкаў супадзення абавязковых выпускных экзаменаў i прафiлюючых вучэбных прадметаў). Для выпускнiкоў базавай школы прадугледжаны чатыры абавязковыя экзамены: па беларускай i рускай мове (дыктант), пiсьмовы экзамен па матэматыцы i вусны экзамен па гiсторыi Беларусi. А выпускнiкi IХ (Х) класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў), спецыяльных класаў, класаў iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi слыху, а таксама для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi маўлення будуць здаваць тры выпускныя экзамены: па беларускай або рускай мове — на выбар навучэнцаў (у пiсьмовай форме), матэматыцы (у пiсьмовай форме) i гiсторыi Беларусi (вусна).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры выпускныя экзамены — два абавязковыя i адзiн па выбару — будуць здаваць за курс сярэдняй школы выпускнiкi 2007 года
|
|