Чакаюцца замаразкi да мiнус трох
Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, атмасферны фронт прынясе невялiкiя дажджы ў асобныя раёны рэспублiкi. Пад ранiцу згусцяцца туманы. Тэмпература паветра iстотна не зменiцца. У чацвер свой уплыў на фармiраванне надвор’я ўзмоцнiць Скандынаўскi антыцыклон. Мяркуецца надвор’е без iстотных ападкаў. У начны час будзе ад 3 да 9 градусаў цяпла. Месцамi чакаюцца замаразкi ад нуля да мiнус 2 градусаў. Удзень — плюс 9—15 градусаў.
У другой палове тыдня ўплыў Скандынаўскага антыцыклона захаваецца. Будзе пераважна без ападкаў. У начны i ранiшнi час чакаюцца туманы. Тэмпература паветра крыху панiзiцца i складзе 2—8 градусаў цяпла, у асобных раёнах — ад нуля да мiнус 3 градусаў. Удзень будзе плюс 7—13 градусаў. Беларусь апынецца ў зоне начных i ранiшнiх туманаў, i да канца тыдня ў рэспублiцы ўжо па-сапраўднаму заявiць пра сябе восень — першымi iстотнымi замаразкамi. 14 кастрычнiка па народным календары Пакровы, i пры больш нiзкiх тэмпературах i ападках быў бы магчымы снег.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, атмасферны фронт прынясе невялiкiя дажджы ў асобныя раёны рэспублiкi. |
|