Служба «074» становiцца платнай
Надзея НIКАЛАЕВА
Перыяд бясплатнай вопытнай эксплуатацыi тэлефоннай службы «074» доўжыўся тры месяцы. А з 16 кастрычнiка паслуга пачне прадастаўляцца па распрацаваных i зацверджаных тарыфах — 240 рублёў за факт прадастаўлення паслугi.
Нагадаем, што патэлефанаваўшы па нумары «074», мiнчане могуць атрымаць iнфармацыю пра суму аплаты за хатнi тэлефон як на бягучую дату выстаўлення, так i за папярэднiя месяцы, пра накiрункi спалучэння (горад, мiжгорад, мiжнародныя званкi, званкi абанентам мабiльных сетак, спалучэнне з Iнтэрнэтам), пра тарыфы, парадак разлiкаў, час работы i тэлефоны бюро лiнейна-станцыйных цэхаў, пунктаў калектыўнага карыстання. Акрамя таго па «074» прадастаўляецца iнфармацыя аб нумарах тэлефонаў абанентаў кватэрнага сектара. Таксама па «074» можна атрымаць патрэбную iнфармацыю па прадастаўленых паслугах сувязi ў аўтаматычным рэжыме: адпраўленнi факсiмiльных паведамленняў i адпраўленнi iнфармацыi на электронны адрас абанента. Для атрымання расшыфровак абаненту трэба паведамiць аператару даведачнай службы нумар факса цi электронны адрас. Служба «074» працуе з панядзелка па суботу з 8.00 да 21.00.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перыяд бясплатнай вопытнай эксплуатацыi тэлефоннай службы «074» доўжыўся тры месяцы |
|