21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi працэс стварэння i дзейнасцi прафсаюзаў будзе спрошчаны i дэбюракратызаваны

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзгаднiў канцэпцыю праекта новага Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб прафесiйных саюзах» i падпiсаў указ № 605 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай рэгiстрацыi грамадскiх аб’яднанняў i iх саюзаў (асацыяцый)». Дакументы падрыхтаваны ў мэтах рэалiзацыi падыходаў, накiраваных на развiццё прафсаюзнага руху ў краiне, закладзеных у Пасланнi прэзiдэнта да беларускага народа i Нацыянальнага сходу 2006 года.

Гэтыя дакументы iстотна спрашчаюць i дэбюракратызуюць працэс стварэння i дзейнасцi ў рэспублiцы адной з самых магутных апор дзяржавы — прафсаюзаў, падкрэслiлi ў прэс-службе.

Канцэпцыя, падрыхтаваная ўрадам у планавым парадку, прадугледжвае распрацоўку праекта новага Закона «Аб прафесiйных саюзах», каб комплексна i сiстэмна ўрэгуляваць пытаннi, звязаныя са стварэннем, рэгiстрацыяй i дзейнасцю прафсаюзаў, iх арганiзацыйных структур, саюзаў (асацыяцый) прафсаюзаў. Праект новага закона апiраецца на мiжнародныя прававыя нормы ў гэтай сферы, абавязацельствы, прынятыя Рэспублiкай Беларусь у рамках Мiжнароднай арганiзацыi працы, iснуючую практыку функцыянавання прафсаюзаў у нашай краiне, адзначылi ў прэс-службе прэзiдэнта.

У прыватнасцi, уводзiцца новы вiд прафсаюзаў — без утварэння юрыдычнай асобы, для якiх не патрэбна наяўнасць юрыдычнага адраса, такiя прафсаюзы не падлягаюць дзяржаўнай рэгiстрацыi, але будуць ставiцца на ўлiк у адпаведных мясцовых выканаўчых i распарадчых органах. Таксама ўстанаўлiваецца крытэрый прадстаўнiчасцi прафсаюзаў для ўзаемадзеяння з органамi дзяржаўнай улады па вырашэнню пытанняў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, а таксама вядзення калектыўных перагавораў i заключэння калектыўных дагавораў.

Указ «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай рэгiстрацыi грамадскiх аб’яднанняў i iх саюзаў (асацыяцый)» прадугледжвае скасаванне Рэспублiканскай камiсii па рэгiстрацыi (перарэгiстрацыi) грамадскiх аб’яднанняў, практычная неабходнасць у iснаваннi якой адпала. Такiм чынам, функцыi дзяржаўнай рэгiстрацыi грамадскiх аб’яднанняў ускладаюцца выключна на органы юстыцыi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзгаднiў канцэпцыю праекта новага Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб прафесiйных саюзах» i падпiсаў указ № 605 «Аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика