Прэзiдэнт Беларусi прыняў з дакладам старшыню Цэнтрвыбаркама
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычнiка прыняў з дакладам старшыню Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiю Ярмошыну.
Падпiсаны ўказ прэзiдэнта, якiм назначана дата правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць пятага склiкання — 14 студзеня 2007 года. Лiдзiя Ярмошына адзначыла, што чарговыя выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў пройдуць у адпаведнасцi з тэрмiнамi, якiя вызначаны дзеючым заканадаўствам Беларусi, — не пазней як 4 гады з моманту правядзення папярэднiх. Яны адбылiся ў 2003 годзе. Цэнтральнай камiсii даручана ўзначалiць усю арганiзацыйную работу i ажыццяўляць кантроль за падрыхтоўкай i правядзеннем выбараў у мясцовыя Саветы. У час сустрэчы абмеркаваны канкрэтныя пытаннi падрыхтоўкi i правядзення выбараў, а таксама падрыхтоўкi да фармiравання новага складу Цэнтрвыбаркама, паколькi тэрмiн работы цяперашняга завяршаецца ў студзенi 2007 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычнiка прыняў з дакладам старшыню Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспу
|
|