Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 607
Аб назначэннi выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь дваццаць пятага склiкання
У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 84 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь п а с т а н а ў л я ю: 1. Назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь дваццаць пятага склiкання на 14 студзеня 2007 г. 2. Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў у адпаведнасцi са сваiмi паўнамоцтвамi арганiзаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах. 3. Дзяржаўным органам, iншым арганiзацыям забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Рэспублiкi Беларусь тэрмiны аднесеных да iх кампетэнцыi арганiзацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь. 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць фiнансаванне расходаў на падрыхтоўку i правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на гэтыя мэты. 5. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 10 кастрычнiка 2006 г. г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб назначэннi выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь дваццаць пятага склiкання
|
|