21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Намечана закрыць бальнiцу. Цi ўсё ўзважылi?

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

ФОРС-МАЖОР

У Аршанскай чыгуначнай бальнiцы ўвесь персанал у стрэсавым стане: атрымалi паведамленнi аб тым, што бальнiцу лiквiдуюць, а iх звальняюць. Месца работы страчваюць 320 чалавек. Жыхары чыгуначнага раёна таксама хвалююцца: яны сабралi подпiсы пад пiсьмом у Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта, дзе патрабуюць не закрываць бальнiцу, у якой абслугоўвалi амаль пятую частку насельнiцтва горада плюс чыгуначнiкаў з Аршанскага, Талачынскага, Сенненскага раёнаў — усяго 25 тысяч чалавек.

Пачалася гэта гiсторыя з таго, што Беларуская чыгунка, на балансе якой знаходзiлася бальнiца, адмовiлася ўтрымлiваць лячэбныя ўстановы па ўсёй краiне i перадала iх Мiнiстэрству аховы здароўя. Цяпер бальнiцы чыгункi пераходзяць у камунальную ўласнасць гарадоў. Быццам бы прывычная рэарганiзацыя. Ды толькi Оршу спасцiгла асаблiвая доля.

Рэспублiканскiмi камiсiямi будынкi бальнiцы прызнаны зношанымi (на 80 працэнтаў). Таму i прынята рашэнне аб немэтазгоднасцi эксплуатацыi iх у далейшым. Праўда, асноўную прычыну закрыцця бальнiцы Мiнiстэрства аховы здароўя сфармулявала так: аптымiзаваць расходы на ўтрыманне бальнiц у Оршы. Трэба разумець, новамоднае слова мае мэтай скарачэнне расходаў. Таму лячэбную ўстанову закрываюць, а пакiдаюць толькi палiклiнiку.

У сувязi з гэтым 300 чалавекам сярэдняга медперсаналу нялёгка будзе знайсцi работу, бо ў горадзе ёсць сваё медвучылiшча, таму тут заўсёды ўзнікаюць праблемы з працаўладкаваннем гэтай катэгорыi работнiкаў.

За апошнiя тыднi медперсанал бальнiцы i жыхары чыгуначнага раёна спiсалi вялiкi стос паперы на звароты i просьбы ў вышэйшыя ўладныя структуры, каб бальнiцу ў Оршы пакiнулi. Актывiзавалiся дэпутацкi корпус горада i прафкамы на прадпрыемствах чыгуначнага вузла.

У зваротах прыводзяцца такiя доказы.

Бальнiцы ў цэнтры горада i на льнокамбiнаце не змогуць прыняць паток хворых з былой чыгуначнай, дзе абслугоўвалi 25 тысяч чалавек. Бо нават цяпер амаль усе iх аддзяленнi загружаны празмерна, пацыенты ляжаць на калiдорах. Да таго ж, там горшыя ўмовы ўтрымання пацыентаў i горшае забеспячэнне сучасным абсталяваннем (чыгуначная бальнiца лiчылася лепшай у горадзе на працягу дзесяцiгоддзяў). Цi мэтазгодна (гуманна?!) эканомiць на медыцынскiм абслугоўваннi ў Оршы, дзе матэрыяльная база лячэбных устаноў была значна слабейшая, чым у iншых гарадах такога тыпу, ды яшчэ горад i раён вызначаюцца высокiм узроўнем дзiцячай смяротнасцi i анкалагiчных захворванняў? Такое ўражанне, што чыноўнiкi «зацыклiлiся» на эканомii сродкаў (аптымiзацыi) па заходняму варыянту i забылiся, што жывуць не на Захадзе, а ў краiне з высокiм ўзроўнем захворванняў. I ў блiжэйшы час, вiдаць, не трэба чакаць скарачэння колькасцi хворых.

Падставу — высокi працэнт зношанасцi будынкаў бальнiцы — i медперсанал, i жыхары раёна лiчаць надуманай. На iх думку, карпусы прастаяць яшчэ дзесяткi гадоў. Яны дагледжаныя, тэрыторыя добраўпарадкавана, вакол карпусоў — прыгожая паркавая зона.

Усе гэтыя доказы былi прыведзены на сходзе калектыву ў прысутнасцi начальнiка ўпраўлення аховы здароўя Вiцебскага аблвыканкама Валерыя Хаджаева. Ён упэўнiваў прысутных, што загад аб лiквiдацыi бальнiцы яшчэ не падпiсаны. Таму ёсць шанц, што яе не закрыюць. У Оршы паверылi сказанаму i чакаюць станоўчага адказу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Аршанскай чыгуначнай бальнiцы ўвесь персанал у стрэсавым стане: атрымалi паведамленнi аб тым, што бальнiцу лiквiдуюць, а iх звальняюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика