21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да 2030 года тэрыторыя Мiнска павялiчыцца з 306 да 420 квадратных кiламетраў, а на аднаго жыхара буд

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 2011 года праспект Дзяржынскага ад вулiцы Розы Люксембург i да кальцавой аўтадарогі атрымае новае адметнае архiтэктурнае гучанне. Акрамя жылой забудовы, тут з’явяцца сучасныя офiсныя i гандлёвыя комплексы, банкi, гасцiнiцы, рэстараны, гiпермаркеты, магазiны, салоны. Шмат будзе вышынных «акцэнтаў». Ужо распрацавана агульная канцэпцыя забудовы праспекта Дзяржынскага i прымыкаючых да яго асноўных магiстраляў — праспекта Жукава i вулiцы Шчорса. Такiх маштабных работ сталiца не бачыла гадоў 50. Менавiта да 2011 года па першай лiнii метрапалiтэна ў накiрунку праспекта Дзяржынскага павiнны з’явiцца тры новыя станцыi. Акрамя таго, да 2011 года плануецца завяршэнне забудовы жылых раёнаў «Малiнаўка-1», «Малiнаўка-9», «Дружба», маштабная рэканструкцыя Грушаўкi. Сам праспект Дзяржынскага геаграфiчна з’яўляецца «заходнiмi варотамi» сталiцы.

Мiнск няспынна расце i развiваецца. Што ён будзе ўяўляць сабой з архiтэктурнага пункту гледжання праз 10—20 гадоў, мы папрасiлi расказаць дырэктара УП «Мiнскграда» Яраслава ЛIНЕВIЧА.

— Першапачаткова прадугледжвалася ўводзiць у эксплуатацыю 600—650 тысяч квадратных метраў жылля ў год. Аднак у сувязi з прыняццем дзяржаўнай праграмы «Жыллёвае будаўнiцтва» рэальныя аб’ёмы павiнны павялiчыцца да 1—1,5 мiльёна квадратных метраў. Сёлета «Мiнскграда» прыступiў да карэкцiроўкi генплана.

— Што, на ваш погляд, рэальна неабходна зрабiць, каб павялiчыць аб’ёмы будаўнiцтва жылля?

— Пашырыць праектную i будаўнiчую базу, папоўнiць персанал квалiфiкаванымi спецыялiстамi, абнавiць тэхнiчную базу. I пазбавiцца, нарэшце, ад шырока распаўсюджанай сёння ў сферы будаўнiцтва хваробы — доўгатэрмiновага ўзгаднення праектаў. Пакуль што гэты этап займае больш часу, чым само праектаванне i непасрэдна будаўнiцтва i можа цягнуцца больш за год. Сiтуацыя ўскладняецца з-за таго, што кожнае ведамства, кожная служба распрацавала свае нарматывы, якiя часам не стасуюцца памiж сабой. Напрыклад, возьмем размяшчэнне парковак у жылых раёнах. Санiтарная служба ставiць канкрэтныя абмежаваннi i прадугледжвае значныя «разрывы» памiж стаянкамi. А Дзяржаўтаiнспекцыя патрабуе закладваць у праекты новых дамоў паркоўкi з улiкам суадноснасцi 350 аўтамабiляў на 1000 жыхароў (у сталiцы i ў краiне ў цэлым зараз назiраецца значны рост матарызацыi).

— Сёння на аднаго жыхара, паводле нарматываў, прыпадае 19 квадратных метраў жылля агульнай плошчы. Цi не плануецца ў будучым павелiчэнне гэтай нормы з улiкам значнага росту аб’ёмаў будаўнiцтва?

— Сапраўды. Да 2030 года плануецца давесцi гэты паказчык да ўзроўню еўрапейскiх краiн — 25—30 квадратных метраў на чалавека. Для гэтага ў блiжэйшыя 5 гадоў ў сталiцы трэба пабудаваць 5 мiльёнаў квадратных метраў жылля.

— Ужо сёння Мiнск месцамi «не ўпiсваецца» ў межы МКАД (Шабаны, Шчомыслiца, Уручча), значыць, хутка пачнецца актыўнае асваенне тэрыторый па той бок ад кальцавой?

— Яшчэ гадоў 10—15 у запасе ёсць. А потым, сапраўды, наступiць «тэрытарыяльны голад» i давядзецца выходзiць за МКАД. Спачатку будуць асвоены «прыгранiчныя» раёны: «Дружба» (450—500 тысяч квадратных метраў жылля), Масюкоўшчына (650—700 тысяч), Каменная горка (1,5 мiльёна), Лябяжы (620 тысяч), Паўночны (1 мiльён квадратных метраў). Далей прыступiм да Сенiцы, Новага Двара, Тарасава, Шчомыслiцы, Дзегцяроўкi i г. д. Да 2030 года тэрыторыя Мiнска павялiчыцца з 306 (зараз) да 420 квадратных кiламетраў.

— Сёння ў сталiцы налiчваецца каля 17 тысяч iндывiдуальных дамоў. Да 2010 года плануецца знесцi 93,5 тысячы квадратных метраў старога жылля. Адным з такiх раёнаў, дзе шмат прыватных дамоў, з’яўляецца Грушаўка. Што яна будзе ўяўляць сабой пасля рэканструкцыi?

— Гэты раён падлягае поўнай рэканструкцыi. Дэталёвы план ужо распрацаваны. Праўда, асваенне iдзе даволi марудна з-за некалькiх прычын. На тэрыторыi Грушаўкi, як ужо адзначалася, шмат прыватнага жылля, дзе праўдамi i няпраўдамi прапiсана многа народу. Пры зносе аднаго такога дома жыльцам патрэбна прадаставiць некалькi кватэр (дзве, тры, а, бывае, i пяць). Акрамя таго, у раёне пакуль слабая iнжынерная iнфраструктура. У межах горада мы маем права ўзводзiць да 15 працэнтаў iндывiдуальнага жылля, аднак з эканамiчнага пункту гледжання гэта нявыгадна. На адным гектары можна пабудаваць 7600—7800 квадратных метраў жылля — калi гэта шматпавярхоўкi, i ўсяго 500—700 — калi размова iдзе пра iндывiдуальнае жыллё. Натуральна, у сталiцы будзе развiвацца ў асноўным капiтальнае будаўнiцтва.

— А старыя 5-павярховыя дамы падчас рэканструкцыi зносiць будуць?

— Масква iдзе менавiта па такому сцэнарыю. Умоўна кажучы, там зносяць мiльён квадратных метраў i на iх месцы ўзводзяць 3 мiльёны. Тады гэта выгадна. У нас няма такiх маштабаў, таму мы свае 5-павярхоўкi пакуль пакiнем.

— Якi лёс чакае раёны пасляваеннай 2- i 3-павярховай забудовы?

— У сталiцы звыш мiльёна квадратных метраў такога жылля. Зараз Камiтэт па архiтэктуры i будаўнiцтву збiраецца аб’явiць блiц-конкурс памiж некалькiмi праектнымi сталiчнымi iнстытутамi на лепшы варыянт рэканструкцыi такiх раёнаў. Выдзелена 7 пляцовак. Лепшая з прапанаваных iдэй i будзе ўзята на ўзбраенне, рэалiзацыяй праектаў зоймуцца ўпраўленнi капiтальнага будаўнiцтва адмiнiстрацый раёнаў.

— Мiнск не так даўно стаў сталiцай суверэннай дзяржавы i ў архiтэктурным плане пакуль саступае старэйшым сваiм еўрапейскiм «калегам»...

— Гэта так. Нам яшчэ неабходна шмат чаго пабудаваць, каб дастойна ўпрыгожыць сваю сталiцу. Пра праспект Дзяржынскага мы ўжо казалi. У раёне медунiверсiтэта хутка з’явiцца цэлая студэнцкая вёска, дзе будуць створаны ўсе ўмовы для вучобы, адпачынку, заняткаў спортам. Пражываць там будуць студэнты розных ВНУ. Зараз мы распрацоўваем дэталёвы план рэканструкцыi аэрапорта «Мiнск-1». Ён знаходзiцца ў цэнтральнай частцы горада, у раёне другога транспартнага кальца. Гэта тэрыторыя забяспечана зручнымi транспартнымi сувязямi, там пройдзе ветка метро «Курасоўшчына—Зялёны луг». Не хацелася б такi прывабны кавалачак адводзiць пад звычайную жылую забудову. Там можна размясцiць банкi, офiсы, выставачныя цэнтры, салоны, зрабiць так званы «квартал-сiцi». Калi i будаваць там жыллё — то элiтнае, па iндывiдуальных праектах. Можна туды перанесцi дыпламатычны гарадок, зрабiць новую мэрыю, аб’яднаць у адным будынку службы абласнога выканкама, паставiць прыгожы манумент гораду.

— Цяжка ўявiць Мiнск без яго зялёных зон. Што робiцца ў гэтым накiрунку?

— Тут нам ёсць чым ганарыцца: далёка не кожная еўрапейская сталiца мае такi складаны i развiты рукатворны ландшафт. Водна-зялёны дыяметр горада ўтвараюць два паўкальцы: паўночнае (Сляпянская водная сiстэма) i паўднёвае (Лошыцкая). Работы над першай ужо скончаны, а з дугой яшчэ давядзецца папацець. Там неабходна з нiзiны ўзнiмаць ваду наверх. Як гэта лепш зрабiць, яшчэ не вырашылi, хоць прапановы агучваюцца самыя розныя. У вынiку горад атрымае прыкладна 1,5 тысячы гектараў новых ландшафтна-водных сiстэм. Такiм чынам мы завершым iдэю, закладзеную ў пасляваенных генпланах i развiтую ў наступных.

— Дзякуй за размову.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 2011 года праспект Дзяржынскага ад вулiцы Розы Люксембург i да кальцавой аўтадарогі атрымае новае адметнае архiтэктурнае гучанне. Акрамя жылой забу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика