«Бi» чужых...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Амаль 10 гадоў я прапiсана i жыву ў iнтэрнаце аднаго з будаўнiчых прадпрыемстваў (працую, праўда, у iншай арганiзацыi). Увесь гэты час, як i належыць, 100-працэнтна аплачваю камунальныя паслугi (сваiм работнiкам прадпрыемства, дарэчы, частку iх пагашае). Нядаўна ж кiраўнiцтва гэтай арганiзацыi i наогул аб’явiла: кожны жылец, якi не працуе на гэтым прадпрыемстве, павiнен штомесяц дадаткова плацiць яшчэ 30 тысяч рублёў. У гэту суму, маўляў, уваходзяць выдаткi на заробак адмiнiстрацыi i абслуговага персаналу, на выклiк аварыйных службаў, на бягучы рамонт. Адкажыце, калi ласка, наколькi правамерныя дзеяннi кiраўнiцтва гэтай арганiзацыi (пра справядлiвасць i гаворкi няма), бо мы ўсе — i «нашы» i «вашы» — жывём у аднолькавых умовах (сумесныя блокi, агульныя кухнi i г.д.).В. Кулiнковiч, г. Мiнск. Грамадзяне, якiя пражываюць у жылых памяшканнях, што знаходзяцца ў iх адасобленым карыстаннi, згодна з Палажэннем аб iнтэрнатах, уносяць плату за тэхнiчнае абслугоўванне жылога памяшкання (пакоя, блока) i карыстанне iм, радыёкропкай i калектыўнай антэнай (пры iх наяўнасцi) i камунальныя паслугi па стаўках i тарыфах, устаноўленых заканадаўствам для жылых дамоў дзяржаўнага жыллёвага фонду. Страты, якiя звязаны з утрыманнем iнтэрнатаў i не пакрываюцца плацяжамi пражываючых у iх грамадзян, кампенсуюцца арганiзацыямi, у распараджэннi якiх знаходзяцца iнтэрнаты, а таксама за кошт iншых крынiц у адпаведнасцi з заканадаўствам. Страты, звязаныя з утрыманнем жылых памяшканняў iнтэрната, якiя прадастаўлены работнiкам (служачым) iншай арганiзацыi (па яе хадайнiцтву), пакрываюцца гэтай арганiзацыяй у поўным аб’ёме прапарцыянальна плошчы, займаемай гэтымi работнiкамi (служачымi). Значыць, у дадзеным выпадку павiнен быць заключаны адпаведны дагавор з арганiзацыяй, дзе працуе аўтар лiста, i тады неабходную даплату да поўнай сумы (звыш сумы, якая аплачваецца па ўстаноўленых стаўках i тарыфах) будзе ажыццяўляць гэта арганiзацыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 10 гадоў я прапiсана i жыву ў iнтэрнаце аднаго з будаўнiчых прадпрыемстваў (працую, праўда, у iншай арганiзацыi)
|
|