Хроніка апошніх падзей
Карэя iнсцэнiравала ядзерны выбух?
Падземны выбух, праведзены Паўночнай Карэяй 9 кастрычнiка на палiгоне Хвадэры на паўночным усходзе краiны, не быў ядзерным, паведамляе The Washington Times са спасылкай на ананiмную крынiцу ў спецслужбах ЗША. Пасля праведзеных даследаванняў амерыканская разведка прыйшла да высновы, што КНДР выкарыстала звычайную узрыўчатку вялiкай магутнасцi. Мяркуецца, што гэта быў трацiл масай да некалькiх соцень тон. Гэтым i тлумачыцца сейсмiчнае хваляванне сiлай да 4 балаў у раёне выбуху. Таксама спецслужбы не выключаюць, што ў паўночнакарэйцаў быў плутонiевы зарад, а звычайная ўзрыўчатка выкарыстоўвалася ў якасцi дэтанатара, аднак сферу з плутонiю-239 узарваць не ўдалося. Нагадаем, што напярэдаднi прадстаўнiк мiнiстэрства абароны Расii заявiў, што, паводле iнфармацыi тэхнiчных сродкаў выяўлення ядзерных выбухаў, на 100 працэнтаў удалося ўстанавiць, што Паўночная Карэя ўзарвала пад зямлёй атамную бомбу магутнасцю ад 5 да 15 кiлатон. Расiйскi «Коммерсант» пiша, што для падобнага выбуху дастаткова мець 5 кiлаграмаў аружэйнага плутонiю. Паводле iнфармацыi заходнiх СМI, Пхеньян мае 40 кiлаграмаў гэтага рэчыва. ПАЛЯКI I ПРЫБАЛТЫ ВЫЦЕСНIЛI ЎКРАIНСКIХ ГАСТАРБАЙТАРАЎ З 1 студзеня 2007 года Вялiкабрытанiя спыняе дзеянне Праграмы працаўладкавання ўкраiнцаў па часовай працоўнай вiзе SBS, якая выдавалася тэрмiнам на адзiн год. Пра гэта паведамiў брытанскi пасол ва Украiне Цiмацi Бароў. Эксперты звязваюць закрыццё праграмы з мiграцыяй у Вялiкабрытанiю працоўнай сiлы з Польшчы i прыбалтыйскiх дзяржаў. Праграма працаўладкавання ўкраiнцаў па вiзе SBS дзейнiчала з 2002 года i штогод па ёй выязджала на працу да пяцi тысяч чалавек. ВОIНА-ВЫЗВАЛIЦЕЛЯ «ЗАКАЗАЛI» ПРЫВАТНАМУ АГЕНЦТВУ Адмiнiстрацыя талiнскага раёна Кесклiн заказала ахову помнiка савецкаму Воiну-вызвалiцелю на тыдзень, што абыдзецца прыкладна ў 2,5 тысячы долараў. Прэс-сакратар Кесклiнаскай управы Айтэль Кяп расказаў, што ахоўная фiрма K Grupp забяспечыць ахову помнiка загiнулым у Другой сусветнай вайне, таксама вядомага як Бронзавы салдат, да ранiцы 16 кастрычнiка. Напярэдаднi, згодна з распараджэннем МУС Эстонii, палiцыя зняла ахову вакол помнiка, якi да гэтага не раз падвяргаўся апаганьванню вандаламi. Палiцэйскi пост знаходзiўся побач з манументам з канца мая. Цяпер за парадкам каля помнiка сочыць вiдэакамера i адзiн ахоўнiк. РАЗВIТАЦЦА З ГАННАЙ ПАЛIТКОЎСКАЙ ПРЫЙШЛI СОТНI ЛЮДЗЕЙ Учора на Траекураўскiх могiлках у рытуальнай зале адбылося развiтанне з аглядальнiкам «Новой газеты» Ганнай Палiткоўскай, якая была забiта 7 кастрычнiка ў пад’ездзе свайго дома. Сярод тых, хто прыйшоў развiтацца, была вялiкая колькасць супрацоўнiкаў друкаваных СМI, тэлежурналiстаў, а таксам простыя грамадзяне. Акрамя таго на пахаванне прыехалi намеснiк мiнiстра культуры РФ Леанiд Надзiраў, старшыня Саюза журналiстаў Расii Усевалад Багданаў, дэкан факультэта журналiстыкi МДУ Ясен Засурскi i iншыя. Акцыi памяцi Ганны Палiткоўскай прайшлi таксама ў Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу i iншых гарадах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падземны выбух, праведзены Паўночнай Карэяй 9 кастрычнiка на палiгоне Хвадэры на паўночным усходзе краiны, не быў ядзерным, паведамляе The Washington
|
|