АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА АўтаадказчыкСЫН ЗА БАЦЬКУ Мой бацька паехаў за мяжу на заробкi. Мне пакiнуў свой аўтамабiль. Аднак з-за адсутнасцi часу нават даверанасць не паспеў аформiць. Як мне прайсцi тэхагляд? Давядзецца выклiкаць бацьку? Генадзь КУПРЭВIЧ, г. Хоцiмск Бацьку можаце не турбаваць. У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнiчнага агляду транспартных сродкаў аўтамабiль на дыягнастычную станцыю вы можаце прадставiць самi. Аднак у вас павiнны быць адпаведныя дакументы на машыну i медыцынская даведка. Даверанасць, дарэчы, мець не абавязкова. Аўтабяспека «ПАСТКА» ДЛЯ ПЕШАХОДАЎ Цемра па-ранейшаму застаецца галоўным i самым небяспечным ворагам для беларускiх пешаходаў. Як паведамiла старшы iнспектар па асобых даручэннях упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны Лiлiя Комар, толькi за мiнулыя выхадныя на дарогах Беларусi адбылося 111 аварый з цяжкiмi наступствамi. У вынiку гэтых здарэнняў 27 чалавек загiнулi i 114 — паранены. Адметна, што 60 працэнтаў ДТЗ складаюць наезды на пешаходаў у цёмны час сутак. Аўтаiнфарм ЗБАЎЦЕ ХУТКАСЦЬ I КУПIЦЕ КАМIЗЭЛЬКI Лiтоўскi ўрад унёс шэраг змяненняў у Правiлы дарожнага руху. Пасля таго як гэтыя папраўкi ўступяць у сiлу, напрыклад, максiмальная хуткасць на дарогах Лiтвы з лiстапада па красавiк будзе складаць не больш за 100 км у гадзiну, у астатнi час — не больш за 110 км у гадзiну. На дарогах, пасыпаных гравіем, можна будзе ехаць з хуткасцю не больш за 70 км у гадзiну. Апроч таго, увесь транспарт круглы год павiнен будзе рухацца з уключаным святлом фараў. У цёмны час сутак вадзiцелю будзе дазволена выходзiць з машыны толькi ў святлоадбiвальнай камiзэльцы. Аўтарэкорд «ГАРБАТЫ» АКАЗАЎСЯ «ГУМАВЫМ» Падчас выставы антыкварных аўтамабiляў у Львове быў устаноўлены рэкорд умяшчальнасцi ў аўтамабiль ЗАЗ-965. У гэтую машыну, якая атрымала мянушку «гарбаты «Запарожац», ухiтрылiся нейкiм чынам залезцi 24 маладыя чалавекi. Такiм чынам пабiты леташнi рэкорд, калi ў такi ж самы аўтамабiль здолелi ўмясцiцца 20 чалавек. Аўтапрам РАЗВIТАННЕ З «ТАЎРЫЯЙ» З першага студзеня наступнага года будзе зняты з вытворчасцi аўтамабiль «Таўрыя». Такое рашэнне прынята ў сувязi з падзеннем попыту на гэтую машыну. Кiраўнiцтва Запарожскага аўтазавода супакойвае ўладальнiкаў «Таўрый», што дэфiцыту запчастак не будзе, прадпрыемства таксама не збiраецца зачыняць сэрвiсныя цэнтры. «ВЕТРАМАБIЛЬ» Французская кампанiя Venturi стварыла электрамабiль Eclectic. Адметнасць гэтага транспартнага сродку ў тым, што ён можа атрымлiваць энергiю не толькi ад сонечных батарэй, але i выкарыстоўваць вецер. Праўда, ветравога акумулятара хапае толькi на 15 кiламетраў дарогi. На сонечных батарэях можна праехаць 50 кiламетраў. Тым не менш, французы разлiчваюць ужо з наступнага года распачаць продаж «ветрамабiляў» i рэалiзаваць 200 экзэмпляраў. Прыблiзны кошт кожнага такога транспартнага сродку складзе 24 тысячы еўра. Аўташтраф ПIЦЬ ЦI ПЛАЦIЦЬ? Дорага давядзецца заплацiць японскаму вадзiцелю Хiроакi Энамоце за кiраванне аўтамабiлем у нецвярозым стане i ўчыненне аварыi. Суд, якi доўжыўся 4 гады, у рэшце рэшт прызнаў яго вiнаватым у злосным парушэннi правiлаў дарожнага руху i прызначыў штраф у памеры 2,5 мiльёна долараў. Аўтажарт Дзень нараджэння Алы Барысаўны. Фiлiп Кiркораў прыехаў на «Запарожцы», перавязаным вялiкiм чырвоным бантам, i радасна закрычаў: — Ала, я падару табе машыну, пра якую ты нават не марыла!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой бацька паехаў за мяжу на заробкi. Мне пакiнуў свой аўтамабiль. Аднак з-за адсутнасцi часу нават даверанасць не паспеў аформiць. Як мне прайсцi тэх |
|