21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АГРЭСIЯ ЗША ПРЫВЯЛА ДА СМЕРЦI 655 ТЫСЯЧ МIРНЫХ IРАКЦАЎ

Па меры наблiжэння выбараў у Кангрэс ЗША ўсё больш абвастраецца барацьба рэспублiканцаў i дэмакратаў. Першыя па-ранейшаму канцэнтруюць увагу на барацьбе з тэрарызмам, другiя — робяць акцэнт на няздольнасцi Джорджа Буша, якi мае вельмi нiзкi рэйтынг, вырашаць вастрэйшыя унутры- i знешнепалiтычныя праблемы.

У цэлым амерыканская грамадскасць iдэю барацьбы з тэрарызмам падтрымлiвае. Аднак, вiдавочна, што здольнасць гаспадара Белага дома сыграць на патрыятычных пачуццях амерыканцаў сёння значна зменшылася. Адсутнасць прадказанага хуткага прагрэсу, знiжэнне рэальных даходаў i ўзроўню жыцця насельнiцтва знiжаюць узровень даверу грамадзян да кiраўнiцтва ЗША. Ускладняе становiшча адмiнiстрацыi Джорджа Буша i знешнепалiтычны кантэкст. Няўдачы ў Iраку з’яўляюцца сур’ёзным раздражняльнiкам для амерыканцаў, якiя ўсё больш скептычна ставяцца да навязваемага меркавання аб тым, што бяспека Амерыкi залежыць ад вынiкаў бiтвы на вулiцах Багдада.

Днямi масла ў агонь падлiла справаздача Iнстытута аховы здароўя пры ўнiверсiтэце Джонса Хопкiнса (штат Мэрылэнд, ЗША). Згодна з вынiкамi даследавання iнстытута, за перыяд з сакавiка 2003 года, калi пачалася вайна ў Iраку, па цяперашнi час у краiне загiнула на 655 тысяч чалавек больш, чым загiнула б у мiрны час. А гэта 2,5 працэнта насельнiцтва 27-мiльённага Iрака. 31 працэнт з 1849 апытаных сем’яў лiчаць, што страцiлi родных з-за дзеянняў каалiцыйных войскаў.

Мiж тым прэзiдэнт ЗША на нядаўняй прэс-канферэнцыi ў Белым доме не прызнаў вышэй названыя вынiкi праўдзiвымi. У снежнi 2005 года Буш паведамляў пра 30 тысяч загiнулых сярод мiрнага насельнiцтва Iрака ў вынiку вайны. Iракскiя ўлады называюць лiчбу 40 тысяч загiнулых, а камандуючы амерыканскiмi войскамi ў Iраку Джордж ЗША Кейсi ў адным з iнтэрв’ю адзначыў, што «не бачыў колькасцi (загiнулых iракцаў), якая перавышала б 50 тысяч».

КАБМIН ЧЭХII АДПРАЎЛЕНЫ Ў АДСТАЎКУ

Прэзiдэнт Чэхii Вацлаў Клаус прыняў адстаўку прэм’ер-мiнiстра краiны Мiрэка Тапаланэка.

Кiраўнiк дзяржавы ўжо прыступiў да перамоў па фармiраванню новага ўрада з кiраўнiкамi ўсiх фракцый, прадстаўленых у нiжняй палаце парламента. Iмя новага прэтэндэнта на пасаду прэм’ера будзе абвешчана пасля мунiцыпальных выбараў, сумешчаных з выбарамi ў Сенат. Галасаванне запланавана на канец кастрычнiка.

Прычынай адстаўкi Тапаланэка i яго ўрада стаў вотум недаверу, вынесены ўраду парламентарыямi на мiнулым тыднi. Увогуле зацяжны палiтычны крызiс у Чэхii працягваецца з чэрвеня гэтага года, калi мясцовыя правыя i левыя атрымалi роўна па 100 месцаў у нiжняй палаце парламента. З таго часу чэхi не маюць стабiльнага кабiнета мiнiстраў.

КIТАЙ МОЖА АДАБРАЦЬ У ЗША СТАТУС СУПЕРДЗЯРЖАВЫ

Большасць жыхароў Iндыi, Кiтая i Паўднёвай Карэi лiчаць, што ў блiжэйшыя 50 гадоў Кiтай здолее зрабiць велiзарны скачок i адбярэ ў ЗША тытул супердзяржавы. Пра гэта сведчаць вынiкi сацыяльнага даследавання, праведзенага спецыялiстамi Чыкагскага савета па сусветных праблемах.

КНР ужо стала вядучай вытворчай сiлай у свеце. У гандлёвым звароце з шэрагам краiн рэспублiцы ўжо ўдалося выцеснiць ЗША з лiдзiруючых пазiцый. Згодна з тым жа даследаваннем, самi кiтайцы ўжо лiчаць сваю радзiму другой вялiкай дзяржавай свету i ўпэўнены ў тым, што для выхаду на адзiн узровень з ЗША iм хопiць аднаго дзесяцiгоддзя.

Адметна, што жыхары краiн Азii таксама перакананы ў тым, што растучая ваенная магутнасць Кiтая непазбежна прывядзе да маштабнага канфлiкту вядучых краiн рэгiёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меры наблiжэння выбараў у Кангрэс ЗША ўсё больш абвастраецца барацьба рэспублiканцаў i дэмакратаў. Першыя па-ранейшаму канцэнтруюць увагу на бараць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика