У Варацэвiчах Iванаўскага раёна ствараецца музейны комплекс Напалеона Орды
Святлана ЯСКЕВIЧ
На пачатак лютага 2007 года, калi будзе адзначацца 200-годдзе з дня нараджэння знакамiтага мастака, музыканта i кампазiтара Напалеона Орды, запланавана адкрыццё першай чаргi музейнага комплексу. Пад гэты праект выкарысталi стары будынак былой школы. Яго рэканструкцыя абышлася ў чатыры з паловай мiльярды рублёў. Фiнансаванне вялося з абласнога бюджэту i за кошт спонсараў. Ужо зараз пяць залаў будучага музея аформлены ў старажытным стылi.
А ў цэнтры Iванава помнiк знакамiтаму земляку быў устаноўлены ў 1999 годзе. Манумент створаны намаганнямi супрацоўнiкаў райаддзела культуры i яго бяззменнага за чвэрць стагоддзя кiраўнiка Уладзiмiра Шэляговiча. Гэтым калектывам зроблена шмат па ўвекавечанню памяцi знакамiтых людзей, па ўшанаванню сваёй гiсторыi i культурных традыцый. Толькi за апошнiя дзесятак з невялiкiм гадоў адкрылiся музеi ў Моталi i Стрэльне, у Дастоеве разам з помнiкам Дастаеўскаму, чый род паходзiць з гэтых мясцiн. Напалеон Орда — асаблiвы гонар iванаўцаў. Яго духоўная спадчына з’яўляецца амаль што адзiнай крынiцай вывучэння архiтэктуры роднага краю эпохi сярэднявечча i пазнейшых часоў. Больш за дзве сотнi малюнкаў Напалеона Орды даюць магчымасць атрымаць уяўленне пра замкi, палацава-паркавыя комплексы, якiя не захавалiся да нашых дзён. Часта па гэтых малюнках i праводзiцца аднаўленне страчанага. На нядаўнiм выязным пасяджэннi каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай i культурнай спадчыны пры Брэсцкiм аблвыканкаме абмяркоўвалi ход будаўнiцтва музейнага комплексу ў Варацэвiчах. Да 2010 года плануецца аднавiць сядзiбу Ордаў, пабудаваць гатэль i рэстаран. Аўтар праекта, член Саюза мастакоў РБ Уладзiмiр Кашпай адзначыў на пасяджэннi савета, што тэрмiны ўпаўне рэальныя. Справа, як заўсёды, упiраецца ў недахоп грошай. Для завяршэння будаўнiцтва комплексу патрэбны яшчэ каля шасцi мiльярдаў рублёў. Пакуль што ў Iванаве тэрмiнова шукаюць сродкi на кансервацыю фундамента былой сядзiбы. Раскопкi яе закончылiся яшчэ летась, а вось умацаваць астаткi былой пабудовы i абаранiць яе ад далейшага разбурэння так i не ўдалося за год. Але iванаўцы ўпэўненыя, што ўсё ў iх атрымаецца. Бо акрамя энтузiястаў, улюбёных у свой край, тут ёсць разуменне i падтрымка высакароднай справы мясцовай уладай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак лютага 2007 года, калi будзе адзначацца 200-годдзе з дня нараджэння знакамiтага мастака, музыканта i кампазiтара Напалеона Орды, запланаван
|
|