21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiлiп Орлiк — гетман Украiны, родам з-пад Вiлейкi

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Вяртанне iмёнаў

Так склалася. Кажуць, гэта лёс Беларусi — аддаваць сваiх дачок i сыноў для славы iншых краiн. Вось i Пiлiп Орлiк, якi нарадзiўся ў старажытнай вёсцы Касута, што пад Вiлейкай на Мiншчыне, i паходзiў з беларускага шляхецкага роду герба «Навiна», увайшоў у гiсторыю як аўтар першай украiнскай канстытуцыi, якая была напiсана ў 1710 годзе — за некалькi дзесяцiгоддзяў да амерыканскай i французскай. Такiм чынам, Канстытуцыя Пiлiпа Орлiка з’яўляецца першай i ў Еўропе, i ў тагачасным Новым Свеце (Амерыцы). А беларускiя даследчыкi дадаюць: яна не выпадкова мае аналогii са Статутам Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 года. «I гэта натуральна, — заўважае Любоў Собалева, навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi. — Не мог высокаадукаваны чалавек (палiглот, гiсторык, тэолаг, палiтык, паэт, публiцыст), якiм быў Пiлiп Орлiк, не паважаць «каранёў», не ведаць гiсторыю краiны, дзе нарадзiўся i выхоўваўся».

Але вось дзiва — iмя гэтага чалавека, выдатнага дзяржаўнага дзеяча, гетмана Украiны ў першай палове XVIII стагоддзя, да апошняга часу i для малодшага, i для старэйшага пакалення яго землякоў — беларусаў — заставалася невядомым. А мiж тым, iмя гэта носiць знакамiты французскi аэрапорт Арлi, пабудаваны на землях, якiя належалi сыну Пiлiпа Орлiка Грыгорыю.

Нарэшце справядлiвасць аднаўляецца. У кнiзе «Памяць. Вiлейскi раён» ёсць артыкул пра выдатнага земляка — Пiлiпа Орлiка. Летась на малой радзiме гетмана адбылiся гiстарычныя чытаннi, прысвечаныя 295-годдзю прыняцця першай канстытуцыi Украiны. У Вiлейскiм краязнаўчым музеi цяпер частка экспазiцыi расказвае пра незвычайнага выхадца з гэтых краёў, якi стаў сiмвалам непераможнасцi казацкага духу. Сёлета Мiнскiм аблвыканкамам прынята рашэнне аб усталяваннi памятнага знака Пiлiпу Орлiку ў Касуце. Вядуцца таксама перамовы з Украiнай аб адкрыццi ў гэтай маляўнiчай вёсцы каплiцы-музея рода Орлiкаў (з экспанатамi паабяцаў дапамагчы Навукова-даследчы iнстытут Казацтва пры Iнстытуце гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Украiны). Такiм чынам, Мiншчына атрымлiвае яшчэ адзiн турыстычны аб’ект.

I вось чарговая падзея. Днямi пасольства Украiны ў Рэспублiцы Беларусь прэзентавала кнiгу аб жыццi i дзейнасцi выдатнага сына двух народаў.

Iдэя кнiгi нарадзiлася падчас чытанняў, калi высветлiлася, наколькi мала ведаюць пра Пiлiпа Орлiка на яго Бацькаўшчыне. У кнiгу ўвайшлi 22 артыкулы, напiсаныя беларускiмi i ўкраiнскiмi аўтарамi, а таксама даведачныя i дакументальныя матэрыялы, якiя датычацца памяцi гэтага чалавека.

— Унiкальнасць кнiгi не толькi ў навуковым яе змесце, — сказала на прэзентацыi твора Часовы павераны ў справах Украiны ў Рэспублiцы Беларусь Аксана Кiцун, — але i ў стаўленнi ўкраiнцаў i беларусаў да сваёй гiсторыi. У асэнсаваннi вытокаў прагi двух народаў да незалежнасцi.

— Беларуская зямля дала Пiлiпу Орлiку ўнутраны стрыжань, яна сфармiравала яго светаўспрыманне, — кажа аўтар праекта i складальнiк кнiгi Галiна Калюжная, намеснiк кiраўнiка Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраiнцаў «Ватра». — Бо ён тут нарадзiўся, вучыўся хадзiць, выхоўвала яго мацi — беларуская праваслаўная шляхцянка з роду Малахоўскiх. Ён вучыўся ў Вiленскай езуiцкай акадэмii, якая выпусцiла такiх асоб, як Мяленцiй Сматрыцкi, Сiмяон Полацкi... Пэўна, прыязджаў на вакацыi дадому, меў тут першых сваiх сяброў. Усё гэта сфармiравала яго як асобу, яскравую i моцную, нездарма ён трапiў у казацкую элiту i быў заўважаны Iванам Мазепай.

Сёння жыццё i дзейнасць Пiлiпа Орлiка вывучаецца ў ВНУ Украiны ў курсах многiх дысцыплiн — гiсторыi Украiны, гiсторыi дзяржавы i права, гiсторыi дыпламатыi i iнш.

Пасля Вiленскай акадэмii Пiлiп Орлiк вучыўся ў Кiева-Магiлянскiм калегiуме, пазней акадэмii, пасля заканчэння якой працаваў пiсарам у Кiеўскай мiтраполii, а потым — у Генеральнай вайсковай канцылярыi, дзе зрабiў блiскучую кар’еру. У 35-гадовым узросце будучы гетман атрымаў пасаду генеральнага пiсара i стаў найбольш уплывовым чалавекам у Савеце правячага генеральнага старшынства — своеасаблiвым кабiнеце мiнiстраў пры гетмане Iване Мазепе. Пасля смерцi Мазепы старшынство выбiрае яго на пасаду гетмана. У дзень выбараў Орлiк абвяшчае «Канстытуцыю Правоў i Вольнасцi Войска Запарожскага», якая, кажуць гiсторыкi, увабрала ў сябе найлепшыя дасягненнi прававой думкi i iдэi дэмакратычнай дзяржавы: цэласнасць, незалежнасць, рэспублiканская форма кiравання.

Падчас прэзентацыi кнiгi ва Украiнскiм пасольстве прагучала iдэя стварыць сумесную двухтомную энцыклапедыю, прысвечаную этнiчным беларусам, якiя прысвяцiлi сваё жыццё Украiне, i украiнцам, якiя самааддана служылi беларускаму народу. Бо такiх лёсаў, як у Орлiка, — сотнi ў гiсторыi нашых краiн.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так склалася. Кажуць, гэта лёс Беларусi — аддаваць сваiх дачок i сыноў для славы iншых краiн. Вось i Пiлiп Орлiк, якi нарадзiўся ў старажытнай вёсцы К
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика