«Тэатральны куфар-2006» вызначыў пераможцаў
Надзея НIКАЛАЕВА
Спектакль «Касцюм» паводле апавядання Рэя Брэдберы тэатра-студыi «Palepe» Вiльнюскага тэхнiчнага ўнiверсiтэта быў прызнаны лепшым на трэцiм Мiжнародным фестывалi студэнцкай творчасцi «Тэатральны куфар-2006».
Рэжысёр народнага студэнцкага драматычнага тэатра БДУ «На балконе» Сяргей Турбан быў адзначаны мiжнародным журы ўзнагародай за лепшую рэжысуру спектакля «Плачу за ўсё!» Прыз за лепшую сцэнаграфiю было вырашана аддаць драматычнай трупе «Minimum» тэатра Вiльнюскага ўнiверсiтэта за яго спектакль «Каiн». Галоўную ж узнагароду фестывалю, лёс якой вызначалi сваiм галасаваннем гледачы, — Прыз глядацкiх сiмпатый — атрымаў спектакль «Асцярожна, жанчыны!» народнага музычна-драматычнага тэатра БДУ «На фiлфаку». Нагадаем, што ўдзел у сёлетнiм «Тэатральным куфры» ўзялi 18 тэатраў з Расii, Лiтвы, Славенii, Чэхii, Германii, Румынii, Грэцыi, Iрана, Мiнска, Полацка i Наваполацка. Узнагарода за лепшую жаночую ролю адправiлася ў Славенiю, а за лепшую мужчынскую ролю — у Германiю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спектакль «Касцюм» паводле апавядання Рэя Брэдберы тэатра-студыi «Palepe» Вiльнюскага тэхнiчнага ўнiверсiтэта быў прызнаны лепшым на трэцiм Мiжнародны
|
|