Пад варту ўзяты шэраг мытнiкаў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiкi службы ўласнай бяспекi Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК) правялi чарговую спецаперацыю па ачышчэнню мытных шыхтоў.
На гэты раз, як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе ДМК, сумесна з супрацоўнiкамi мiлiцыi былi выяўлены злачынныя каналы, па якiх яшчэ ў 2000—2001 гадах з дапамогай некаторых мытнiкаў нелегальна перамяшчалiся праз мяжу тавары i транспартныя сродкi. Напрыклад, дзякуючы зладжанай рабоце службы ўласнай бяспекi ДМК i Брэсцкага абласнога ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС быў пацверджаны факт незаконнага пропуску праз мытны пункт «Казловiчы» пад выглядам будаўнiчых матэрыялаў партыi бытавой тэхнiкi i мабiльных тэлефонаў. Увогуле, паводле звестак прэс-службы ДМК, падчас спецаперацыi ўзяты пад варту i вызвалены ад займаемых пасад шэраг супрацоўнiкаў мытнi «Заходнi Буг» i Гродзенскай рэгiянальнай мытнi. Нядобрасумленныя мытнiкi падазраюцца ў злоўжываннi ўладай i службовымi паўнамоцтвамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi службы ўласнай бяспекi Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК) правялi чарговую спецаперацыю па ачышчэнню мытных шыхтоў
|
|