Мука будзе 9 гатункаў
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Як паведамiла начальнiк аддзела стандартызацыi Дзяржстандарта Iрына Нiкалаева, у блiжэйшы час уводзiцца ў дзеянне шэраг адметных стандартаў. З пачатку лютага наступнага года ўступiць у сiлу нарматыў на транспартныя сродкi для адпачынку. Асноўныя акцэнты — забеспячэнне шырокага пералiку ўнутранага абсталявання для камфортнай паездкi (павiнна быць водазабеспячэнне, ацяпленне, цеплаiзаляцыя i г.д.).
Сёлета з пачатку лiстапада пачне дзейнiчаць нарматыў па сiмвалах, што наносяцца на медыцынскiя вырабы. Беларускi стандарт адпавядае мiжнародным патрабаванням. Да прыкладу, перакрэсленая лiчба «2» будзе абазначаць, што гэта прадукцыя аднаразовага прымянення. З пачатку снежня гэтага года пачне дзейнiчаць стандарт, якi вызначае патрабаваннi да пшанiчнай мукi. Прадукцыя будзе дзевяцi гатункаў. Вялiкая лiтара «М» сведчыць аб тым, што мука выраблена з пшанiцы цвёрдых сартоў. Вызначаны i тэрмiн захоўвання — 12 месяцаў з даты вырабу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла начальнiк аддзела стандартызацыi Дзяржстандарта Iрына Нiкалаева, у блiжэйшы час уводзiцца ў дзеянне шэраг адметных стандартаў |
|