Бал штрафнiкоў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Дзяржаўтаiнспекцыя Беларусi прапануе ўвесцi для айчынных вадзiцеляў сiстэму штрафных балаў.
Як паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАI МУС краiны Iгар Ванiцкi, сутнасць гэтай сiстэмы ў тым, што кожнаму вадзiцелю за парушэнне Правiлаў дарожнага руху (ПДР) будуць налiчвацца штрафныя «ачкi». Калi лiмiт вызначанай колькасцi балаў будзе вычарпаны, грамадзянiн можа аўтаматычна пазбавiцца вадзiцельскага пасведчання. Зараз нарматыўны акт праходзiць працэдуру ўзгаднення i калi ён уступiць у законную сiлу невядома. Зрэшты, ужо цяпер можна спрагназаваць, што гэтае «ноу-хау» наўрад цi прыйдзецца даспадобы айчынным вадзiцелям. Бо можа атрымацца так, што страцiць вадзiцельскае пасведчанне давядзецца за шэраг нязначных, дробязных парушэнняў ПДР. Ды i з прававога пункту гледжання бальная сiстэма выглядае небездакорнай. Налiчэнне штрафных балаў не пазбавiць кiроўцу ад адмiнiстрацыйнага пакарання. Праўда, балы будуць не толькi здымацца, але i прыбаўляцца. Шанц папоўнiць сваю «скарбонку» будуць мець, напрыклад, добраахвотныя памочнiкi ДАI, вадзiцелi, якiя прымаюць актыўны ўдзел у прафiлактыцы бяспекi дарожнага руху.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаiнспекцыя Беларусi прапануе ўвесцi для айчынных вадзiцеляў сiстэму штрафных балаў
|
|