21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей IВАНОЎ: «У сталiчнай пракуратуры следства вядуць знаўцы сваёй справы»

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікола ДЗЯБЁЛА

Яны заўсёды там, дзе кроў, гвалт, жорсткасць i несправядлiвасць. Iх жыццё — гэта суцэльны дэтэктыў. Але яны не пабочныя назiральнiкi за крымiнальнымi рэалiямi. Яны — мужныя i бескампрамiсныя барацьбiты са злом. Iх зброя — уласны iнтэлект i Закон. Iх прафесiя — следчы пракуратуры. Пра суровыя буднi гэтых змагароў са злачыннасцю аглядальнiк «Звязды» папрасiў расказаць начальнiка следчага аддзела пракуратуры Мiнска Сяргея IВАНОВА.

— Сяргей Валер’евiч, работа следчага пракуратуры лiчыцца адной з самых цяжкiх у сiстэме праваахоўных органаў, бо даводзiцца разблытваць найбольш небяспечныя i складаныя злачынствы. Цi шмат жадаючых у наш прагматычны час змагацца, так бы мовiць, на пярэднiм краi барацьбы са злачыннасцю?

— У сталiчнай пракуратуры следства вядуць знаўцы сваёй справы. Праблем з камплектацыяй следчага апарату няма. Нам удалося стварыць высокапрафесiйны, зладжаны i дружны калектыў. Зараз у iм 13 чалавек, у тым лiку адна жанчына. Касцяк аддзела складаюць следчыя, якiя прайшлi яшчэ савецкую школу работы ў органах пракуратуры. Маладым супрацоўнiкам ёсць у каго павучыцца, з каго браць прыклад.

— Тое, што ў вас пераважна мужчынскi калектыў — вынiк мэтанакiраванай кадравай палiтыкi? Дарэчы, якiмi якасцямi павiнен, на вашу думку, валодаць следчы пракуратуры?

— Пры прыёме на работу галоўным крытэрыем з’яўляецца высокi прафесiяналiзм следчага. А хто ён: мужчына цi жанчына — не важна.

Ёсць пэўная заканамернасць у тым, што ў нас склаўся амаль мужчынскi калектыў. Нам даводзiцца расследаваць дзве асноўныя катэгорыi крымiнальных спраў: наўмысныя забойствы i службовыя злачынствы. Пагадзiцеся, нават не кожны мужчына зможа прызвычаiцца да крывавых, а нярэдка проста жудасных карцiн з месцаў забойстваў. Ды i выводзiць на чыстую ваду хабарнiкаў i iншых нядобрасумленных чыноўнiкаў, таксама праца нялёгкая, вымагае ад следчага шмат часу i сiл. Таму ў нашым аддзеле пераважна мужчынскi калектыў. Наколькi я ведаю, такая ж сiтуацыя i ў большасцi раённых пракуратур.

Хоць памылкова было б сцвярджаць, што расследаваць цяжкiя злачынствы — выключна мужчынская справа. Ёсць нямала жанчын, якiя спраўляюцца з гэтай нялёгкай працай нават лепш за прадстаўнiкоў моцнай паловы.

Што да пытання аб асноўных прафесiйных якасцях, то, на маю думку, апроч спецыяльнай тэарэтычнай падрыхтоўкi, практычных навыкаў, следчы павiнен быць яшчэ добрым псiхолагам i проста вельмi кантактным чалавекам, здольным знайсцi агульную мову нават з самым закаранелым злачынцам. А яшчэ неабходна мець моцныя нервы i выключную працаздольнасць.

— Апошнiм часам назiраецца агульны рост злачыннасцi па ўсёй краiне i ў Мiнску ў прыватнасцi. Напэўна, нагрузкi на следчых сталiчнай пракуратуры iстотна павялiчылiся?

— Не. Паколькi ўсплёску цяжкiх злачынстваў не адбылося, то i нагрузкi на следчы апарат на працягу апошнiх трох гадоў iстотна не мяняюцца. Напрыклад, у 2004 годзе мы завяршылi расследаванне 60 крымiнальных спраў, летась — 59, а за 9 месяцаў гэтага года — 44.

— А якiя справы даводзiцца разблытваць зараз? I што цяжэй: выявiць i даказаць вiну забойцы цi вывесцi на чыстую ваду карупцыянера?

— Зараз у вытворчасцi следчых нашага аддзела знаходзiцца 20 крымiнальных спраў, з якiх пяць узбуджаны па фактах наўмысных забойстваў, астатнiя — службовыя злачынствы. Апошнiя 5 гадоў назiраецца тэндэнцыя да павелiчэння колькасцi расследуемых спраў па фактах хабарнiцтва i злоўжывання службовым становiшчам, што сведчыць аб актывiзацыi праваахоўных органаў па выкараненню карупцыi.

А наконт складанасцi згаданых катэгорый спраў, дык тут няма нейкай строгай заканамернасцi. Бываюць вельмi хiтрыя, нават вынаходлiвыя i забойцы, i карупцыянеры. Але ж i мы не стаiм на месцы, з года ў год удасканальваем сваё майстэрства. У нас ёсць супрацоўнiкi, якiя спецыялiзуюцца на расследаваннi службовых злачынстваў i наўмысных забойстваў. Праўда, у сувязi з «вытворчай неабходнасцю» падчас пра спецыялiзацыю даводзiцца забываць. Аднак самыя складаныя i цяжкiя справы давяраем толькi «вузкiм» спецыялiстам.

(Заканчэнне будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны заўсёды там, дзе кроў, гвалт, жорсткасць i несправядлiвасць. Iх жыццё — гэта суцэльны дэтэктыў. Але яны не пабочныя назiральнiкi за крымiнальнымi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика