Святы Пакроў
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Духоўная традыцыя Сёння, 14 кастрычнiка, праваслаўныя адзначаюць вялiкае непераходзячае свята — Пакроў Прасвятой Багародзiцы, у народзе яго яшчэ называюць Трэцяя Прачыстая.Гэты цуд адбыўся ў сярэдзiне X ст. у Канстанцiнопалi ў царкве, у якой захавалася рыза Богародзіцы, яе галаўны ўбор (мафор) i частка пояса, перанесеныя з Палесцiны ў V ст. У нядзелю, 1 кастрычнiка, у час начнога малення, святы Андрэй Юродзiвы ўбачыў у паветры над вернiкамi Прасвятую Уладарку, акружаную анёламi i святымi, якая, зняўшы з галавы пакрывала, пакрыла iм людзей, абараняючы iх ад ворагаў бачных i нябачных. Пакроў быў пераломным святам у народным календары. Да яго iмкнулiся скончыць усе палявыя работы, канчаткова падрыхтавацца да зiмы. Ужо не выганялi кароў на пашу, пачыналi апрацоўку лёну. З гэтага дня пачыналiся вяселлi, лiчылася, што Пакроў — спрыяльнае свята для шлюбу. Таму дзяўчаты ў гэты дзень малiлiся ў царкве аб добрым замужжы. Па надвор’i гадалi пра будучае: «як на Пакроў дождж iдзе, то бортнiк скача, а пахар плача. Як на Пакроў маладзiк стане — лёгка будзе, як у старом — сiльна зiма». Сёлета якраз апошняе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 14 кастрычнiка, праваслаўныя адзначаюць вялiкае непераходзячае свята — Пакроў Прасвятой Багародзiцы, у народзе яго яшчэ называюць Трэцяя Прачы
|
|