Ракаў чакаюць новыя знаёмствы i нечаканыя сустрэчы...
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. У панядзелак iнфармацыя, якая паступiць да вас, будзе важная: аднясiцеся да яе з належнай сур’ёзнасцю. У аўторак, калi не згодны з меркаваннем калег, пакiньце свой пункт гледжання пры сабе — усё яшчэ неаднаразова зменiцца. У чацвер будуць удалымi сустрэчы, паездкi, камандзiроўкi. Размаўляючы з калегамi ў пятнiцу, будзьце карэктнымi ў фармулёўках. ЦЯЛЕЦ. Можна чакаць прыемных навiн i заманлiвых прапаноў здалёк. Серада спрыяльная для ўсякiх пачынанняў, звязаных з грамадскай дзейнасцю. У суботу вы адчуеце ўздым сiл i раскрыццё вашых магчымасцяў. У гэты дзень удала вырашацца ўсе праблемы, было б што вырашаць. БЛIЗНЯТЫ. У панядзелак важна з’явiцца перад публiкай ва ўсёй прыгажосцi i блiснуць новымi ўменнямi i навыкамi. У суботу для ажыццяўлення задум, хутчэй за ўсё, будзе неабходна зрабiць спачатку крок назад, а потым два наперад. У нядзелю выбiрайцеся ў свет: зоркi раяць вам у гэты дзень быць на людзях. РАК. Вас могуць чакаць новыя знаёмствы i нечаканыя сустрэчы. З самага пачатку тыдня рыхтуйцеся на ўсякi выпадак да таго, каб змянiць работу. У чацвер на першы план выйдуць не словы, а ўчынкi: менавiта па iх вам варта ацэньваць навакольных. У пятнiцу вас можа накрыць хваля раздражнення: пастарайцеся не ўчыняць вельмi моцных скандалаў. ЛЕЎ. Спрыяльны момант для змянення свайго жыцця ў лепшы бок. У аўторак лепш устрымацца ад актыўнай дзейнасцi i залiшняй iнiцыятыўнасцi. У сераду верагодны цiкавыя канструктыўныя прапановы з боку начальства. У пятнiцу зможаце разлiчваць на дапамогу i падтрымку сяброў. У суботу будуць удалымi паездкi i падарожжы. ДЗЕВА. Неабходна захоўваць душэўную раўнавагу i спакой. У аўторак не паддавайцеся на правакацыю i не дазваляйце ўцягнуць сябе ў канфлiктную сiтуацыю. На наступны дзень вам не зашкодзiць асцярожнасць пры зносiнах з калегамi. Серада можа прынесцi падман i расчараванне, але гэта будзе апошнi напружаны дзень тыдня. ШАЛI. Можа з’явiцца шанц для паспяховай самарэалiзацыi на рабоце. Уважлiва аналiзуйце падзеi, якiя адбываюцца, каб паспець зрабiць своечасовыя высновы. На гэтым тыднi цалкам магчымы кар’ерны рост, пераход на новую пасаду. Цi нават на новую цiкавую работу, са спадарожным паляпшэннем свайго фiнансавага становiшча. У адносiнах з блiзкiмi людзьмi будзе поўнае ўзаемаразуменне. У панядзелак сiтуацыя запатрабуе ад вас хуткiх i граматных рашэнняў. Нядзеля — удалы дзень для новых iдэй i задум. СКАРПIЁН. Зараз спрыяльны момант для выхаду з сiтуацыi, якая склалася, якi дазволiць вам прасунуцца да жаданай задумы. У панядзелак неабходна асцярожнасць i ўважлiвасць ва ўсiх справах. У пятнiцу нiякiх важных спраў пачынаць не рэкамендуецца. Ваша самааддача ў дачыненнi да родных выклiча захапленне навакольных, але не атрымае належнага водгуку ў iх самiх. СТРАЛЕЦ. У панядзелак зможаце плённа папрацаваць на завяршэнне якойсьцi важнай справы i паспяхова рэалiзаваць намечаны план. У аўторак вазьмiце свой тэмперамент пад асаблiвы кантроль, iнакш ён можа згуляць з вамi злы жарт. У рабоце будзе вельмi моцным дух спаборнiцтва. У сераду паспяхова зможаце разгарнуць бурную дзейнасць. Аднак пазбягайце празмерных нагрузак, бо яны могуць падарваць здароўе. КАЗЯРОГ. У панядзелак iнтуiцыя павiнна падказаць, дзе хаваецца ключ ад практычна невырашальнай праблемы. Аўторак i серада пройдуць у пошуках патрэбнай творчай думкi — будзеце вельмi паспяховымi ў гэтым аспекце. Не вельмi расслабляйцеся: лёс знойдзе спосаб вас здзiвiць. У пятнiцу не варта прымаць блiзка да сэрца тое, што гавораць навакольныя. ВАДАЛЕЙ. У сераду ўсе дзверы будуць адчынены для ажыццяўлення планаў, якiя пабудавалi. Неабходна дакладна праверыць намеры дзелавых партнёраў. Будзьце больш асцярожнымi, бо, пагнаўшыся за выгаднай прапановай, вы можаце трапiць у пастку. Пятнiца можа апынуцца днём генеральнай уборкi: пастарайцеся разабрацца ў справах, а таксама вычысцiць i вымыць кожны куток свайго жылля. РЫБЫ. Магчымы перамены: як у асабiстых, так i ў прафесiйных справах. Не будуйце фантастычных планаў — расчараванне ад няўдачы ў iх рэалiзацыi прымусiць прыняць неабдуманае рашэнне. У чацвер пазбягайце ўдзелу ў спрэчках i канфлiктах: лепш адсядзецца ўбаку — i праблема хутка вырашыцца сама па сабе. Магчыма зблiжэнне з уплывовым чалавекам. Субота — цудоўны дзень для прыёму гасцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|