Беларусы «перакулiлi» лiтоўскую «Нафту»Спорт-тайм З перамогi стартаваў у асноўным раундзе Кубка УЕФА-2006/2007 па мiнi-футболу мiнскi «Дарожнiк». Свой першы матч у 4-й групе беларусы выйгралi ў лiтоўскай «Нафты» — 6:1. Дарэчы, у наступную стадыю розыгрышу праходзяць толькi дзве лепшыя каманды з групы.У ХАКЕЙНАЙ ЗБОРНАЙ НОВЫ ТРЭНЕР Канадзец Глен Хэнлан, якi вывеў нацыянальную зборную Беларусi ў чвэрцьфiнал чэмпiянату свету-2006 па хакею, не будзе ўзначальваць галоўную каманду нашай краiны на наступным першынстве, бо звязаны кантрактам са сваiм клубам у НХЛ «Вашынгтонам», якi ў гэтым сезоне спрабуе выйсцi ў плэй-оф. Аднак даваць парады сваiм былым падначаленым Хэнлан не адмаўляецца. Спадзяёмся, што новы настаўнiк (хутчэй за ўсё зборную ўзначалiць 48-гадовы коўч НХЛ Курт Фрэйзер) захавае ў нашай камандзе тую сямейна-сяброўскую атмасферу, якую з такiм хваляваннем ствараў Глен. Цiкава, што Хэнлан — былы галкiпер, а дзякуючы Андрэю Мезiну, з гэтай пазiцыяй у камандзе ўсё добра, а вось Фрэйзер быў форвардам. Можа, галоў пасля яго назначэння ў беларусаў стане больш? «ДРАКОНЫ» ПАКУЛЬ НЕПЕРАМОЖНЫЯ Мiнскi «Керамiн» працягвае лiдзiраваць у Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакею з шайбай (31 ачко за 15 матчаў): днямi «драконы» выйгралi ў «Гомеля» — 5:3. На другiм радку турнiрнай таблiцы — магiлёўскае «Хiмвалакно» (27 ачкоў), на трэцiм — гродзенскi «Нёман» (26). Вынiкi астатнiх матчаў за 12 кастрычнiка: «Брэст» — «Юнацтва» (Мiнск) — 0:4, «Хiмiк-СКА» (Наваполацк)» — «Металург» (Жлобiн) — 3:2, Нёман» (Гродна) — «Дынама» (Мiнск) — 1:6. Вынiкi матчаў за 10 кастрычнiка: «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Гомель» — 2:2, «Керамiн» (Мiнск) — «Сокал» (Кiеў) — 7:0, «Нёман» (Гродна) — «Юнацтва» (Мiнск) — 2:2, «Металург» (Жлобiн) — «Вiцебск» — 3:2, «Брэст» — «Дынама» (Мiнск) — 3:4.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З перамогi стартаваў у асноўным раундзе Кубка УЕФА-2006/2007 па мiнi-футболу мiнскi «Дарожнiк». Свой першы матч у 4-й групе беларусы выйгралi ў лiтоўс
|
|