21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крычаўлянкам — ад Беларускага саюза жанчын

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У Крычаўскiм раёне адбылася дабрачынная акцыя «Рукамi мацi зямля сагрэтая» з удзелам кiраўнiцтва Беларускага саюза жанчын. Iнiцыятарам акцыi стала беларуская паэтэса i актывiстка саюза Валянцiна Палiканiна: яна родам з Крычава i ў падарунак да Дня мацi чытала на вечарыне свае вершы зямлячкам.

Акцыя пачалася з прыёму жанчын па асабiстых пытаннях i сустрэч у працоўным калектыве прадпрыемства «Крычаўцэменташыфер». Яго праводзiла намеснiца кiраўнiка сакратарыята старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Антанiна Морава. Адначасова крычаўскiх жанчын прымалi сталiчныя медыкi, спецыялiсты высокага ўзроўню: урач-мамолаг Iван Кудрук i гiнеколаг рэпрадукцыйнага здароўя Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Мацi i дзiця» Таццяна Вашчылiна.

Сустаршыня Беларускага саюза жанчын Рэгiна Давiдовiч наведала дом сямейнага тыпу Добрусевых у вёсцы Касцюшкавiчы. У гэтай дружнай сям’i двое сваiх дзяцей i шэсць — прыёмных.

А ў сацыяльна-педагагiчным цэнтры ў вёсцы Бель сёння жыве 15 дзяцей. З-за розных абставiнаў яны засталiся без мацi, без бацькоў — i вераць, што гэта толькi часова. У Дзень мацi Рэгiна Давiдовiч ад iмя сваёй грамадскай арганiзацыi зрабiла падарункi ў сем’i i ў сацыяльны прытулак. А таксама наведала бальнiцу сястрынскага нагляду ў пасёлку цэментнiкаў у Крычаве, дзе ўручыла тэлевiзар для састарэлых людзей.

Увечары ў Крычаўскiм доме культуры адбылася вечарына, прысвечаная Дню мацi. У ёй бралi ўдзел паўтысячы жанчын Крычаўшчыны з райцэнтра i вёсак. Тут былi i ветэраны, i маладыя мацi, работнiцы прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, мацi знатных людзей Крычаўшчыны. Адным словам, як сказалi ў райвыканкаме, «лепшыя прадстаўнiкi мацярынскай грамадскасцi», якiя не толькi нараджаюць, але i добра выхоўваюць сваiх дзяцей.

На ўрачыстым сходзе кiраўнiцтва раёна i Беларускага саюза жанчын павiншавала крычаўлянак з Днём мацi, iм уручылi кветкi i падарункi. I пасля прамоў пра вопыт выхавання дзяцей адбыўся вялiкi канцэрт.

— У Дзень мацi я пажадала б усiм жанчынам быць любiмымi, каханымi, — сказала Рэгiна Давiдовiч. — Калi жанчыны акружаны любоўю сваiх мужчын i дзяцей, то яны больш могуць зрабiць у жыццi. I няхай жанчыны будуць шчаслiвыя ў сваiх дзецях: каб яны ў нас былi не толькi здаровыя i адукаваныя, але i дасягалi шмат чаго ў жыццi. Хочацца, каб нашы дзецi былi лепшымi за нас.

— Я таксама жадаю ў гэта свята жанчынам добрых дзяцей, — падхапiў намеснiк старшынi Крычаўскага райвыканкама Сяргей Марозаў. — Няма для мацi большага шчасця, чым бачыць свой працяг i рэалiзацыю ў дзецях. Для мацi — гэта вышэйшае шчасце.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крычаўскiм раёне адбылася дабрачынная акцыя «Рукамi мацi зямля сагрэтая» з удзелам кiраўнiцтва Беларускага саюза жанчын
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика