Перазiмуем!Але народ найперш тоўпiўся ля грузавiкоў з гароднiнай. Прадукцыю прывезлi не толькi з розных раёнаў Брэстчыны, але i з-пад Навагрудка. У суботу гандаль iшоў больш бойка, чым у нядзелю. Нехта прыходзiў з калясачкай, а iншыя пад’язджалi на аўтамашынах i загружалiся па поўнай праграме — на ўсю зiму. Бульбу i капусту куплялi мяхамi. Канкурэнцыя тут iстотная. Калi амаль на кожным грузавiку бульба, то пакупнiку ёсць з чаго выбiраць. Цана на другi хлеб, як па дамоўленасцi — 400 руб./кг, але СВК «Ляхавiцкi» на дваццаць рублёў знiзiў цану, i бульбу куплялi найперш з гэтай аўтамашыны. А калi цана аднолькавая, то тут ужо адыгрывае ролю якасць тавару. I перавагу людзi аддаюць бульбе буйной i чыстай. Разбежка ў цане можа быць даволi вялiкай. Напрыклад, рыбу прывезлi з трох раёнаў, i калi рыбгас «Лактышы», што пад Ганцавiчамi, прадаваў карпаў па 4500 рублёў за кiлаграм, то з Драгiчынскага раёна прапаноўвалi па цане на тысячу танней. I чарга стаяла як каля адной цыстэрны, так i каля другой — у пакупнiка ёсць выбар. А цэны прымальныя. Капуста — каля 350 руб./кг, морква — 400 руб./кг, цыбуля — 800 руб./кг, буракi — 250 руб./кг. Адным словам, перазiмуем. Сымон СВIСТУНОВIЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баранавiчах па выхадных праходзiць кiрмаш. На цэнтральнай плошчы ў два рады выстройваюцца грузавiкi з агароднiнай i не толькi
|
|