21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рызыкуе... Той, хто п’е... Шампанскае

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алё, народ на провадзе!

Майго свёкра завуць Часлаў Пятровiч. Яму хутка 77 i чалавек ён — ну вельмi гумарны. Столькi ведае розных баек, показак... Што нi сустрэча з iм, то свята, то смех, то нейкi новы аповед. Вось адзiн з апошнiх.

Некалi двое суседзяў, Змiтрок i Пятрок, паехалi ў горад на базар — прадаваць парасят. Збылi... I досыць удала. Рашылi, як водзiцца, гэту справу абмыць. Зайшлi ў сталоўку, заказалi вiна, потым — дабавiлi беленькай, потым — раз пайшла такая п’янка — «па кропцы» каньяку.

Усё роўна мала.

— Паслухай, суседзе, — кажа Пятрок Змiтраку, — а цi пiў ты калi шампанскае?

— Не, брат, не даводзiлася.

— I я не пiў... Ды, мо, давай, га?

— Але ж дорага, вiдаць...

— А мы з табой пакрысе. Ну хоць пакаштуем...

— Давай!

У зале ў тую гадзiну люду, лiчы, не было, двое нецвярозых гаварылi гучна. Так што кабета (з-за прылаўка) iх чула. Падумала: ай, была не была, паджартую над дзядзькамi.

Тыя падыходзяць да яе, пытаюць:

— Шампанскае ё?

— Ё, — кажа.

— А, дапусцiм, дзве шклянкі яго — колькi каштуюць?

— Пяць капеек.

Мужыкi ў адзiн голас:

— Налiвай!

Кабетка да бочкi, дзе зранку селядцы ляжалi, расолу ў шклянкі плюх i на прылавак. Культурненька, роўненька. Мужыкi тут жа па-залiхвацку, адным махам коўць...

Зморшчылiся, пераглянулiся.

— Гадасць, — кажуць адно аднаму. — До... Болей не бяром.

...З гэтым, абняўшыся, яны выйшлi са сталоўкi, селi на воз i падалiся дамоў. Ад гонару — аж дарогi не бачылi. А што? Малайцы ж? Малайцы — парасят прадалi, барыша, як людзi, прапiлi. Ды яшчэ i якога... Нават з шампанскiм!

Адно дрэнна — спыняцца потым трэба было. Каля кожнай студнi. Каб напiцца вады. Ну i ля кожных кустоў... Каб наадварот.

Наталля Пастэрнак,

г. Вiлейка

Як ты да людзей, так i людзi...

Аднойчы ў пятнiцу, у канцы рабочага дня i тыдня, мужыкi на ферме рашылi выпiць. I ўсё для гэтага ў iх было — кампанiя, месца, нават закуска. А вось грошай на гарэлку — жонка нiкому не дала. Дзе браць? Адзiн кажа:

— А давайце камбiкорму загонiм. Сяргееўне...

— Ты што? А як зловяць? А як скацiну паўгалоднай пакiнуць? Ды i не самагонка ж у яе, — чыстая атрута. Гарэлая, слабая...

— Мужыкi, а давай тады як яна да нас, так i мы?

— Як гэта?

— А мы ў мяхi пiлавiння насыплем.

Сказана — зроблена. Прычым — тут жа. Мяшкi былi напоўнены (камбiкорму ў iх — з паўвядзерца ўсяго. Зверху... Раптам праверыць?), ганец «камандзiраваны» i... «Каня як чорт панёс...».

Назад ён таксама хутка вярнуўся.

— Во жмiнда, во скнара! — здалёк яшчэ абураўся ганец. — За два мяшкi — дзве пляшачкi ўсяго. I такога паскудства. Я праверыў — нават не гарыць.

...Але ж пiлося ў той вечар яно лягчэй. Мо, таму, што на гэты раз мужыкi ведалi, што «нагрэлi» iх, «нагрэлi» i яны.

А чым гэта можа абярнуцца ў далейшым, думаць не хацелася.

Павел СТАНЕВIЧ,

г. Орша

Час расплаты

Мiрон усё свядомае жыццё хадзiў у начальстве: у войску быў яфрэйтарам, у калгасе — брыгадзiрам, а потым i старшынёй (прабачце!) яго нейкi дурань зрабiў: характар жа ў чалавека — ну проста невыносны. З ранiцы да вечара кулакамi размахвае, глотку рве. Ледзь што — «У турме згнаю!», «Ты мне адпрацуеш!», «Ты мне заплацiш»...

Што тут хаваць — i прыслужвалi людзi яму, i плацiлi. Жырэў Мiрон на iхнiх грашах — пуза такое ад’еў, што i зямлi ўжо не бачна...

Але ж скончылася яго малiна — на пенсiю адправiлi. Яшчэ меней, бедны, рухацца стаў, яшчэ болей есцi i таўсцець. Прачнуўся раз ранiчкай, ногi з ложка звесiў. А хацеў абуцца — нiяк. Жывот перашкаджае. Ён камандным голасам тады:

— Маня! Сюды!

— Чаго табе? — пытаецца жонка.

— Абуй мяне.

— Вось яшчэ, — фыркнула жонка i развярнулася ўжо, каб сысцi.

Голас Мiрона палагоднеў:

— Ну хоць шкарпэткi нацягнi.

— Плацi, — нечакана для сябе кажа Маня. — Тры тысячы.

«Як?! Каму?! За што?» — молатам забiлася ў гарачых Мiронавых скронях. I ён ужо кулак падняў, рот адкрыў, каб...

Але жонка (на гэты раз) чамусьцi не спужалася, i ён... абмяк пад яе спакойным разумным позiркам. Моўчкi палез у кiшэню, дастаў тры тысячы, працягнуў.

Маня ўзяла, прывычна прысела на кукiшкi, спрытна, як дзiцяцi, нацягнула на ногi шкарпэткi, потым — боты, лёгенька паднялася i пайшла па сваiх хатнiх справах.

Мiрон жа, уражаны, доўга сядзеў на ложку i думаў, аб тым, што было. А галоўнае — аб тым, што з iм будзе далей.

Дз. ДУБАДЗЕЛАВА,

В. Ленiна,

Добрушскi раён

Рубрыку вядзе Валянцiна ДОЎНАР.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майго свёкра завуць Часлаў Пятровiч. Яму хутка 77 i чалавек ён — ну вельмi гумарны. Столькi ведае розных баек, показак... Што нi сустрэча з iм, то св
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика