Купляць бярозаўскую керамiку
Віктар ХУРСІК
Наша газета неаднойчы пiсала пра развiццё галiны вытворчасцi будматэрыялаў. Прыемна адзначыць, што заводы галiны развiваюцца дынамiчна i па многiх якасных паказчыках прадукцыi не саступаюць замежным канкурэнтам. Адбываецца гэта дзякуючы таму, што кiраўнiкi бачаць перспектыву i здольны працаваць ва ўмовах рынку. Яны своечасова iнвестуюць у вытворчасць, надаюць значэнне арганiзацыi якаснай працы па ўсiх вытворчых напрамках.
Хоць не так шпарка, як хацелася б, але расце якасць жыцця. Нас ужо не задавальняюць тыя рэчы, якiмi мы ганарылiся яшчэ колькi гадоў таму. Мы хочам мець якасныя тавары, выбраныя з вялiкай разнастайнасцi. I тут ужо адным заклiкам купляць беларускае праблему не вырашыць. Бярозаўскiя вытворцы керамiчнай плiткi ўлiчваюць гэта. «Рынак Беларусi насычаны керамiкай. Ёсць неблагiя замежныя ўзоры. Таму наша рэкламная палiтыка скiравана на iншаземнага пакупнiка, якога разнастайнасць цiкавiць разам з суадносiнамi «цана-якасць», — кажа менеджар па рэкламе ААТ «Бярозабудматэрыялы» Сцяпан Iванавiч Шчуцкi. — Прадпрыемства ўдзельнiчае ва ўсiх значных замежных выставах прадукцыi. Яно ўжо засвоiла рынкi Украiны, Малдовы, Прыбалтыкi, Румынii, Польшчы. Пастаўляем мы сваю прадукцыю i ў Расiю. У гэтым годзе мы першы раз удзельнiчалi ў буйнейшай еўрапейскай выставе керамiкi «Мосбiлд-2006» у Маскве. Наша прадукцыя выклiкала сапраўдны фурор. Да гэтага многiя ўспрымалi выраз «плiтка з Бярозы» лiтаральна. Пабываўшы на нашым стэндзе, многiя дзiвiлiся, што керамiка наша не з дрэва... i здзiўлена адзначалi яе высокiя якасцi. Высокая якасць нашай плiткi была адзначана на мiжнароднай выставе ў Познанi. Нас ведаюць у свеце. Сёння прадпрыемства працуе па прамы дамова з аптовымi пакупнiкамi i ўжо мае магчымасць выбраць сярод iх». Сцяпан Iванавiч ветлiва запрасiў у дэманстрацыйную залу. Высветлiлася, што сёння пакупнiк пайшоў капрызны, аддае перавагу не таму цi iншаму ўзору плiткi, а калекцыйным яе наборам. У iх акрамя непасрэдна плiткi розных колераў уваходзяць разнастайныя элементы дэкору (устаўкi, фрызы i г.д.), плiтка для падлогi. Прадпрыемства засвоiла выраб звыш сарака такiх калекцый. Зразумела, што iх далейшы якасны i колькасны рост будзе спрыяць пашырэнню збыту. Але ёсць на гэтым шляху i праблема: прадпрыемства справаздачна па рэштках нерэалiзаванай прадукцыi, караецца за рост гэтага паказчыка. На прадпрыемстве падлiчылi: каб працаваць вольна, з еўрапейскiм размахам, месячныя запасы гатовых вырабаў павiнны перавышаць нарматыўныя як мiнiмум удвая. У адносiнах да калекцый з Бярозы можна было б у гэтым пытаннi зрабiць выключэнне, каб была на сусветным рынку магчымасць выбраць з беларускага. Тым больш што мастацкi патэнцыял прадпрыемства магутнейшы. Над узорамi працуюць прафесiяналы справы, мастакi i дызайнеры нацыянальнай мастацкай школы. Яны вядуць завочнае спаборнiцтва з калегамi з Iталii i Iспанii, якiя са старажытнасцi лiчылiся непераўзыдзенымi майстрамi. Спаборнiцтва гэта пацвярджае вялiкiя магчымасцi ААТ «Бярозабудматэрыялы»: палёт творчай думкi беларускiх мастакоў усё часцей вершыцца прызямленнем у пакоях заможных замежных пакупнiкоў. Эксклюзiўнымi калекцыямi з Бярозы любуецца Еўропа. Дагадзіць, стварыць на камп’ютары модны малюнак — яшчэ паўсправы. Вельмi важна дакладна перавесцi яго на «мову» машыны, забяспечыць яго непаўторнасць на гатовай прадукцыi. Не ўсiм вытворцам гэта па сiлах. Бярозаўскiя ж пры перанясеннi малюнка на плiтку карыстаюцца метадам шаўкаграфii, якi дазваляе працаваць з любымi вiдамi малюнкаў. Дасягнутая пры гэтым iдэнтычнасць — iдэальная. Поўнае супадзенне малюнка мастака i таго ж малюнка на плiтцы лiчыцца адной з асноўных складовых мастацкай якасцi вырабу. Аднак i адносна таго, што фiксуецца як параметры тэхнiчнай якасцi, бярозаўскiя вытворцы iдуць у нагу з канкурэнтамi. Начальнiк групы кiравання якасцю Вiталь Мiкалаевiч Мiхнюк тлумачыць, што адбылося гэта дзякуючы высокай адказнасцi, якая прывiта выканаўцам усiх узроўняў: «Канстанцiн Андрэевiч Клейда, як галоўны кiраўнiк, генеральны дырэктар, iмкнецца фармiраваць калектыўны дух, калектыўную адказнасць за вынiкi працы. Разам з метадам пераканання на агульны вынiк уздзейнiчае сiстэма кiравання якасцю. Яна адпавядае мiжнародным патрабаванням i дазваляе арганiзаваць не толькi якасны тэхнiчны кантроль, але i кантроль выканання абавязкаў усiмi супрацоўнiкамi прадпрыемства». Вiталь Мiкалаевiч зазначае, што высокая адказнасць дазваляе максiмальна выкарыстоўваць рэсурсы прадпрыемства. Прычым тыя, хто мае хiбы ў працы, караюцца рублём. Калi ўлiчыць, што сярэднi заробак каля 300$, жадаючых парушаць стандарты працы знаходзiцца няшмат. На iтальянскiх лiнiях, уведзеных у строй тры гады таму, дасягнута найвышэйшая прадукцыйнасць. Пераўзыдзены паказчыкi яго працы, закладзеныя ў свой час у разлiкi для атрымання крэдытаў. Пры гэтым якасць прадукцыi не страчана нi на ёту. Звычайна спажыўца цiкавiць толькi вонкавы выгляд плiткi. Адваротны яе бок — для аблiцоўшчыкаў. Гэтыя спецыялiсты ведаюць, наколькi няпроста адшукаць дзве аднолькавыя керамiчныя плiткi-пласцiнкi. У гэтага вырабу часам i вуглы загнутыя, i форма яго далёкая ад квадрата цi прамавугольнiка, ды i глазур, часам, адстае. Гэтыя тэхнiчныя паказчыкi ўплываюць як на знешнi выгляд аблiцоўкi, так i на яе кошт. Роўную плiтку можна класцi i на клей, крывую — на слой раствору. Цi ўзяць такi паказчык, як здольнасць паглынаць вiльгаць. Калi плiтка паглынае мала вiльгацi, то можа быць скарыстана, напрыклад, не толькi для падлогi, а i для вонкавага аздаблення будынкаў. Па ўсiх гэтых паказчыках бярозаўскi выраб знаходзiцца на вышынi. Паказчыкi якасцi плiткi «Бярозакерамiкi» яшчэ не знайшлi поўнага адлюстравання ў цане. На тым жа расiйскiм рынку падобная прадукцыя каштуе амаль у два разы даражэй, хоць паказчыкi яе якасцi параўнальныя. Дарэчы, экспарт з Бярозы ў агульным аб’ёме вытворчасцi за 7 месяцаў гэтага года склаў па аблiцовачнай плiтцы 88,4 працэнта, а па плiтцы для падлогi — 73,7. Унутры рэспублiкi рэалiзацыя па гэтых найменнях адпаведна склала 13,5 i 14,2 працэнта. Каля 40 працэнтаў прадаж у рэспублiцы прыйшлося на Брэсцкую вобласць. Вiдавочна, землякi ведаюць пра якасць «Бярозакерамiкi» i таму аддаюць ёй перавагу. Хоць нязменным лiдарам сярод беларускiх вытворцаў керамiкi па аб’ёмах вытворчасцi было i застаецца ААТ «Керамiн». У Бярозе паважлiва ставяцца да калег з Мiнска, хоць i лiчаць мастацкiя якасцi сваёй прадукцыi вышэйшымi. «Нам няма чаго дзялiць з «Керамiнам», — кажа дырэктар прадпрыемства Канстанцiн Андрэевiч Клейда, — наадварот, мы спадзяёмся на цеснае братэрскае супрацоўнiцтва з мiнчанамi на знешнiх рынках. Творчае ж спаборнiцтва паiмiж мастацкiмi школамi будзе нам толькi на карысць». Не складае сакрэта i тое, што зыходную сыравiну бярозаўскiя вытворцы, як i iтальянцы, купляюць на адным i тым жа кар’еры ва Украiне. Гэты факт у спалучэннi з найноўшай тэхналогiяй дазваляе ўпэўнена трымацца на знешнiх рынках. Беларускiя вытворцы керамiкi з задавальненнем выкарыстоўвалi б i айчынную сыравiну, аднак належнай якасцi глiн у рэспублiцы няма. Калi падлiчыць, колькi ААТ «Бярозабудматэрыялы» спажывае ў год замежнай глiны, то стане зразумелым, наколькi важна для рэспублiкi мець сваё радовiшча гэтага каштоўнага карыснага выкапню. А ёсць жа яшчэ вытворцы. Вiдавочна, усур’ёз гэтым пытаннем у рэспублiцы нiхто не займаўся. Ёсць звесткi пра адшуканы пад Столiнам пласт тлустай глiны. Аднак наколькi перспектыўнае гэта радовiшча i ўвогуле цi прыдатнае для прамысловай распрацоўкi — казаць рана. Патрэбны новыя пошукi. А пакуль ААТ «Бярозабудматэрыялы» крок за крокам пакарае далёкае i блiзкае замежжа. I нiчога страшнага для сябе не бачыць у тым, што беларускi рынак поўнiцца замежнай керамiкай. Гандлёвы абмен — нармальная справа. За мяжой хочуць купляць прыгожае, таннае, высакаякаснае беларускае, а нехта з нашых — iспанскае цi iтальянскае (вялiкая спакуса мець не столькi сам тавар, колькi яго брэнд — вядомую марку-шыльду). Галоўнае не адставаць, iсцi ў нагу з часам. У мiнулым годзе пасля выпрабаванняў у мiжнародна прызнаным цэнтры стандартызацыi ў Лiтве плiтка для ўнутранай аблiцоўкi была прызнана адпавядаючай мiжнароднаму стандарту ISO 13006. Зараз вытворцы керамiкi вядуць падрыхтоўку да яе атэстацыi на прэстыжны еўрапейскi стандарт якасцi ISO IN 14411. Дружная праца калектыву дае свае вынiкi. Наперадзе пашырэнне вытворчасцi, новыя дасягненнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша газета неаднойчы пiсала пра развiццё галiны вытворчасцi будматэрыялаў. Прыемна адзначыць, што заводы галiны развiваюцца дынамiчна i па многiх як
|
|