Пенсiянер палаў нiбы факел...
Сяргей РАСОЛЬКА
У Беразiне ахвярай агню стаў пенсiянер, прычым здарэнне адбылося на вачах яго суседкi, якая выглянула з кватэры на шум у пад’ездзе.
Жанчына лiтаральна аслупянела: у дзвярах сваёй кватэры стаяў сусед, на якiм палала вопратка, мужчына быў ахоплены агнём нiбы факел. Спахапiўшыся, сведка трагедыi кiнулася па ваду. Патушыўшы полымя, яна выклiкала «хуткую дапамогу» i супрацоўнiкаў МНС. На жаль, мужчына, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у РТМА, бо атрымаў апёкi рознай ступенi цяжкасцi. А вось выратавальнiкам-пажарным, на дзiва, у доме больш нiчога не давялося тушыць: у жыллi пенсiянера прыкмет агню не было. Аб трагедыi нагадваў толькi абпалены дыванок каля дзвярэй. Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, зараз разглядаюцца розныя версii прычыны гiбелi чалавека, у тым лiку i з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беразiне ахвярай агню стаў пенсiянер, прычым здарэнне адбылося на вачах яго суседкi, якая выглянула з кватэры на шум у пад’ездзе
|
|