Дэбашыр з гранатай
Аляксей ЦIТОЎ
На кiрмаш у Талачыне нецвярозы аршанец прыбыў з гранатай у кiшэнi. Сапсаваў яму настрой вясковец з Рэчкi, на якога пры куплi гароднiны i «наехаў» п’яны пакупнiк. Справа дайшла нават да скандалу, у ходзе якога аршанец пачаў пагражаць тым, што зараз узарве гранату. На шчасце, у справу ўмяшалiся iншыя грамадзяне, якiя затрымалi буяна. Супрацоўнiкi мiлiцыi, якiя прыбылi на месца здарэння, канфiскавалi ў аршанца гранату Ф-1.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На кiрмаш у Талачыне нецвярозы аршанец прыбыў з гранатай у кiшэнi |
|