«Хуткая дапамога» для нелегалаў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У Пiнскiм раёне беларускiя памежнiкi затрымалi групу незаконных мiгрантаў i iх праваднiкоў.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, 7 грамадзян Iрака нелегальна спрабавалi вывезцi ва Украiну ў аўтамабiлi «хуткая дапамога», якi належыць тэрытарыяльнаму медыцынскаму аб’яднанню аднаго з прыгранiчных раёнаў, i ў прыватнай легкавушцы «Сеат». Канчатковай мэтай нелегалаў былi заможныя краiны Заходняй Еўропы. Але падарожжа iракцаў завяршылася ў Беларусi. Зараз высвятляецца, якiм чынам яны трапiлi ў нашу краiну. Адметна, што перапраўкай незаконных мiгрантаў займалася iнтэрнацыянальная злачынная група, у склад якой уваходзiлi чацвёра грамадзян Беларусi, украiнец i малдаванiн. Усiх арганiзатараў канала для нелегалаў беларускiя памежнiкi затрымалi. Вядзецца следства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пiнскiм раёне беларускiя памежнiкi затрымалi групу незаконных мiгрантаў i iх праваднiкоў
|
|