21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На байкераў вучыць... БРСМ

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Ужо тры гады ў Пухавiцкiм раёне восенню i вясной праводзiцца акцыя, унiкальная, напэўна, для ўсёй краiны. Мясцовы раённы камiтэт Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi разам з дарослымi аматарамi мотаспорту выдае маладым людзям... правы на матацыкл. Канешне, афiцыйны дазвол на кiраванне транспартным сродкам моладзь атрымлiвае не проста так. На спецыяльна адведзенай пляцоўцы ў прысутнасцi прадстаўнiкоў абласнога ўпраўлення ДАI праводзiцца моташоу, па вынiках якога лепшыя маладыя вадзiцелi матацыклаў, якiя на месцы трымаюць экзамен на веданне Правiлаў дарожнага руху, атрымлiваюць дакумент катэгорыi «А».

Акцыя папулярная не толькi сярод мясцовай моладзi. Прыязджаюць i з суседнiх раёнаў, i нават са сталiцы. Зараз пры Пухавiцкiм камiтэце БРСМ ствараюць клуб маладых матацыклiстаў. Але, па сутнасцi, аб’яднанне аматараў матораў iснуе пад эгiдай саюза моладзi ўжо больш за тры гады.

— У кожным раёне з лiку моладзi знойдзецца шмат аматараў матацыклаў. Але звычайна маладыя людзi ездзяць па вулiцах без патрэбных дакументаў, не прытрымлiваюцца Правiлаў бяспекi i не ведаюць правiлаў дарожнага руху. Таму разам з начальнiкам раённай дзяржаўтаiнспекцыi i пры дапамозе дарослых прафесiйных механiкаў, вопытных вадзiцеляў Беларускi саюз моладзi вырашыў згуртаваць моладзь, каб яна вучылася, як правiльна кiраваць матацыклам, як яго рамантаваць, — растлумачыла першы сакратар раённага камiтэта ГА «БРСМ» Альфiя Яўфiмава.

I яшчэ адна, галоўная прычына з’яўлення незвычайнага «гуртка», як вызначае Альфiя Яўфiмава, звязана з iмкненнем да таго, каб моладзь праводзiла свой вольны час за цiкавай справай, набывала карысны вопыт. «Частка нашай моладзi нядбайна бавiць вольныя гадзiны — без мэты ходзiць па вулiцах, часам злоўжывае шкоднымi звычкамi. А трэба, каб малады чалавек займаўся карыснай для сябе i для грамадства справай. I дзейнасць аматарскага клуба з’яўляецца адным з вiдаў такой работы», — падкрэслiвае першы сакратар Пухавiцкага камiтэта БРСМ.

Дапамагаюць Беларускаму саюзу моладзi дарослыя энтузiясты. Алег Яскевiч яшчэ некалькi гадоў таму з радасцю ўспрыняў свежую iдэю. Зараз ён i яго дарослыя калегi працуюць з любым маладым чалавекам, якi выказаў намер стаць матацыклiстам, навучыцца рамантаваць тэхнiку.

— Ведаеце, я разумею, наколькi неабходна сёння маладому чалавеку мець карыснае хобi. Я нарадзiўся ў «праблемнай» сям’i, сваiм бацькам быў не вельмi патрэбен. I тады не ведаў, чым заняцца, як знайсцi сваё месца ў жыццi. I памятаю, як сусед узяў мяне за руку i запiсаў у мотаклуб. Магчыма, гэта дапамагло мне тады пераадолець жыццёвыя цяжкасцi, — падзялiўся ўспамiнамi Алег. — Таму мы працуем з усiмi падлеткамi, i яны ўдзячныя нам, паважаюць, я нават магу сказаць — раўняюцца на нас.

Дарэчы, сярод аматараў сустракаюцца не толькi прадстаўнiкi моцнага полу. Не так даўно на чарговым моташоу правы атрымала дзяўчына, якая прыехала з суседняга Чэрвеня на матацыкле «Усход». Дарэчы, тэхнiка бяспекi пры правядзеннi выездаў матацыклiстаў вельмi жорсткая. Падлеткi не самi прыязджаюць на сваiх матацыклах — iх прывозяць дарослыя, якiя маюць правы. Усе апранутыя ў шлем i спецыяльнае адзенне. Iнспектары ДАI выпiсваюць дакумент катэгорыi «А» толькi лепшым, астатнiя атрымлiваюць у падарунак ад мiлiцыянераў Правiлы дарожнага руху. Пераможцы ж моташоу дораць шлем. Акрамя таго, маладыя матацыклiсты ўдзельнiчаюць у раённых мерапрыемствах. Напрыклад, ужо некалькi гадоў запар калона маладых байкераў (каля ста чалавек) у суправаджэннi мiлiцыянераў прымае ўдзел у святкаваннi Дня перамогi, iншых гарадскiх святах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо тры гады ў Пухавiцкiм раёне восенню i вясной праводзiцца акцыя, унiкальная, напэўна, для ўсёй краiны. Мясцовы раённы камiтэт Беларускага рэспублiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика