10 тысяч дрэў для Мiнска
Менавiта столькi плануюць высадзiць актывiсты сталiчнага гаркама БРСМ на суботнiках 21 i 28 кастрычнiка.
Гэтыя мерапрыемствы па добраўпарадкаванню i ўборцы горада будуць завяршальным этапам кастрычнiцкiх суботнiкаў, у якiх ужо ўзялi ўдзел каля 50 тысяч маладых людзей. 30 кастрычнiка 500 сталiчных актывiстаў правядуць агiтацыйную акцыю «Моладзь за чысты Мiнск». У шматлюдных месцах горада хлопцы i дзяўчаты будуць распавядаць прахожым аб экалагiчнай абстаноўцы ў сталiцы, прапагандаваць беражлiвае стаўленне да жывой прыроды, выступаць за ахову навакольнага асяроддзя. Найбольш актыўная агiтбрыгада атрымае памятныя сувенiры. Iна АРЭХАВА. ХТО САМЫ РАЗУМНЫ? ХII Мiжнародны турнiр па iнтэлектуальных гульнях «Несцерка-2006» адкрываецца сёння ў Мiнску. Больш за 100 каманд з Беларусi i Расii сустрэнуцца ў Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi. У праграме — гульнi «Брэйн Рынг» i «Што? Дзе? Калi?» (спартыўная версiя). Першая складаецца з пяцi пытанняў, адказваць на якiя трэба хутка: адказвае той, хто першым нацiснуў кнопку пасля гукавога сiгналу. Калi адказ няправiльны, у сапернiка ёсць 10 секунд, каб прапанаваць сваю версiю. Пытаннi другой гульнi больш складаныя, затое i часу на абмеркаванне даецца больш. Адказы запiсваюцца на маленькiх бланках, якiя збiрае судзейская камiсiя. Патранат iнтэлектуалам забяспечвае ўпраўленне па справах моладзi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Турнiр працягнецца да 22 кастрычнiка. Маргарыта АЛЯШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта столькi плануюць высадзiць актывiсты сталiчнага гаркама БРСМ на суботнiках 21 i 28 кастрычнiка |
|