Беларускую спадчыну ацанiлi ў Галiвудзе
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Мала таго, што фiльм «Сонцам асвячуся», зняты рэжысёрам АТН Сяргеем Рыбаковым, быў больш за 25 разоў (!) паказаны на каналах Белтэлерадыёкампанii. Вiдэагiсторыя этнаграфiчнай экспедыцыi на Палессе знайшла ўдзячных гледачоў на 4-м Нью-Йоркскiм Мiжнародным незалежным кiнафестывалi. Пасля афiцыйнага паказу фiльма здымачная група атрымала некалькi заманлiвых прапаноў ад буйных амерыканскiх кiнакампанiй, а Сяргей Рыбакоў — асабiстае запрашэнне ад акцёра, рэжысёра i прадзюсара Роберта Дэ Нiра наведаць кiнафестываль Tribeca Film Festival у красавiку 2007 года.
Не ў накладзе застаўся i адзiн з сустваральнiкаў фiльма, лiдар этна-трыо «Троiца» Iван Кiрчук. Сабраны падчас экспедыцыi фальклорны матэрыял — песнi, легенды, замовы — склаў аснову новага альбома, фрагменты з якога будуць прадстаўлены 29 кастрычнiка на вялiкiм сольным канцэрце гурта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мала таго, што фiльм «Сонцам асвячуся», зняты рэжысёрам АТН Сяргеем Рыбаковым, быў больш за 25 разоў (!) паказаны на каналах Белтэлерадыёкампанii. Вiд
|
|