Японец прыгавораны да штрафу... $2,5 млнInter - ПОЛ У Японii да штрафу ў памеры 2,5 млн долараў прыгавораны японец за ваджэнне аўто ў стане алкагольнага ап’янення.Такое рашэнне акружны суд суседняга з Токiо горада Цiба прыняў у ходзе паўторнага разгляду ў адносiнах да 34-гадовага Хiраакi Энамота, якi раней па гэтай справе быў пазбаўлены волi на 2 гады i 4 месяцы. ДТЗ адбылося ў кастрычнiку 2001 года. Аўтамабiль Энамота сутыкнуўся з сустрэчнай машынай, вадзiцель якой да гэтага часу знаходзiцца ў коме. Такi суровы прыгавор быў вынесены ў разгар кампанii, якая разгарнулася ў Японii супраць п’янства за рулём. Яна была арганiзавана пасля серыi буйных аварый, якiя адбылiся па вiне нецвярозых вадзiцеляў. «ВЯЛIКI БРАТ» ДАБРАЎСЯ ДА ПАРУШАЛЬНIКАЎ На вулiцах англiйскага горада Мiдлсбро «Вялiкi брат» пры дапамозе камер i гучнагаварыцеляў не толькi назiрае за прахожымi, але i адчытвае iх за дрэнныя паводзiны. Гарадскiя чыноўнiкi размясцiлi на цэнтральных вулiцах сем гучнагаварыцеляў, што абсталяваны камерамi, з дапамогай якiх указваюць людзям на ўчыненыя iмi процiзаконныя або проста непрыстойныя дзеяннi. Заўважыўшы «злачынцу», аператар звяртаецца да яго. Напрыклад, «Малады чалавек у зялёным касцюме, калi ласка, падымiце Ваш акурак i выкiньце яго ў сметнiцу». Пры гэтым сетка камер злучана з галоўным штабам, у якiм заўсёды дзяжураць аператары, а яны, у сваю чаргу, напрамую ўзаемадзейнiчаюць з палiцэйскiмi ўчасткамi. У агульнай складанасцi гарадскiя ўлады патрацяць на гэту праграму каля 50 тысяч фунтаў стэрлiнгаў. Аднак ужо зараз сiстэма апавяшчэння паказала вельмi добрыя вынiкi. У Мiдлсбро пры дапамозе сiстэм вiдэасачэння злавiлi 678 злачынцаў i знайшлi 15 знiклых без вестак чалавек. ПАПЛАЦIЎСЯ ЗА ЗДЗЕКI НАД САБАКАМ У Польшчы суд прыгаварыў да шасцi месяцаў турэмнага зняволення мужчыну, якi абвiнавачваецца ў жорсткiх адносiнах да жывёлы. У польскiм горадзе Легнiца Акружны суд строга пакараў жыхара за жорсткае бiццё сабакi. У судзе адвакат абвiнавачанага заявiў, што «сабака, канешне, з’яўляецца сябрам чалавека». Але гэты тэзiс можна скарыстаць у дачыненнi «толькi да гаспадара жывёлы, аднак зусiм не абавязкова — да iншых акружаючых». Мужчына ў судзе расказаў, што хацеў накармiць 16-гадовага сабаку, а той яго ўкусiў. Тады паляк схапiў жывёлу за ногi i стаў бiць галавой аб сценку, пасля чаго выкiнуў сабаку ў бак для смецця. У вынiку ветэрынары прынялi рашэнне ўсыпiць сабаку, каб жывёла не пакутавала. Самы вялiкi тэрмiн за жорсткае абыходжанне з жывёламi атрымаў у гэтым годзе амерыканец. Жыхар Лос-Анджэлеса, якi абвiнавачваўся ў жорсткiм абыходжаннi з жывёламi, быў прыгавораны ў лiпенi да 9 гадоў пазбаўлення волi. ХЛОПЧЫК-УГОНШЧЫК Цэлы натоўп людзей у штаце Арызона спрабаваў навучыць ваджэнню 14-гадовага падлетка, аўто якога заглохла прама на дарозе. Пры гэтым нiкому ў галаву не прыйшло, што малы на самай справе з’яўляецца ўгоншчыкам. Хлопец спынiўся на праезнай частцы i стаў прасiць аб дапамозе. Каля 15 аўтааматараў адгукнулiся на просьбу юнака, аўтамабiль якога не мог зрушыцца з месца. Пасля некалькiх няўдалых спроб справiцца з механiчнай каробкай падлетак вырашыў папрасiць вадзiцеляў, якiя апынулiся побач, каб яны яго навучылi, як гэта зрабiць. Прайшло нямала часу, пакуль як нехта з вiдавочцаў усё ж такi западозрыў нядобрае i выклiкаў палiцыю. «Гэта проста неверагодна, што столькi людзей удзельнiчалi ў гэтай камедыi памылак», — гаворыць адзiн з палiцэйскiх, якi прыбыў для затрымання зладзюжкi. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Японii да штрафу ў памеры 2,5 млн долараў прыгавораны японец за ваджэнне аўто ў стане алкагольнага ап’янення
|
|